Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Новая выстава

Новая выстава

27 лістапада 2019, 18:47 Культура 10
Новая выстава

5 лістапада 2019 года ў мастацкай галерэі БЕЛАРТ адкрылася выстава твораў славутага творцы Фёдара Ладуцькі.

Мастак нарадзіўся 19 снежня 1943 года ў вёсцы  Махоўка Пухавіцкага  раёна Менскай вобласці. У 1960 -1964 гг. – вучоба ў Менскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме. У 1970 -1975 гг. – на факультэце дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. Вучань Л. Міронавай і А. Хадыкі. Працаваў дызайнерам ў шматлікіх бюро эстэтыкі і мастацкага  праектавання ў 1970-1990 гг. Сёння мастак жыве і працуе ў Менску.

Сябар Беларускага саюза  мастакоў з 1995 года. Працуе ў графіцы і афарміцельскім мастацтве.

Асноўныя творы: афармленне экспазіцыі музея народнай творчасці ў Раўбічах, літаратурна- мемарыяльнага музея Я. Коласа  ў вёсцы Мікалаеўшчына (Менская вобласць),  літаратурнага музея партызанскай славы (Віцебская вобласць), мастацкага афармлення выставы 105 годдзя Я. Купалы ў Маскве, выставы “Ганчарнае кола” ў Менску, распрацоўка канцэпцыі афармлення праспекта Машэрава ў Менску, манументальна – дэкаратыўнай кампазіцыі (разьба па дрэве) для вытворчага  аб’яднання “Гарызонт”, завода “Тэрмапласт”, гасцініцы “Кастрычніцкая” ў Менску.

Апошнім часам мастак рэгулярна выязджае  ў краіны Сяродземнамор’я, дзе плённа працуе на ўзбярэжжах сярод стромкіх скал і на ўтульных вуліцах каталонскіх, турэцкіх і грэчаскіх  гарадоў і мястэчак…

З  1990-х гадоў  Фёдар Ладуцька – удзельнік шматлікіх мастацкіх выставак у Менску, групавых і персанальных выставак  у Мар’інай Горцы, Уздзе, Вільні, а таксама рэспубліканскіх пленэраў.

Асабіста мне на выставе вельмі спадабаліся творы: “Лета”, “На Радзіме”, “Бэз”, “Возера”, “Рака Пціч”, “Восеньскі букет”, “Рэчка Страча” і іншыя.

Аляксей  Шалахоўскі,

гісторык  культуры.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5447
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

31 ліпеня 2020, 19:5417
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2616
Далучайцеся да нас