Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Германія адмяняе “ўзнос салідарнасці” з усходнімі землямі

Навіны Германіі. Германія адмяняе “ўзнос салідарнасці” з усходнімі землямі

27 лістапада 2019, 19:06 У свеце 12
Навіны Германіі. Германія адмяняе “ўзнос салідарнасці” з усходнімі землямі

З 2021 года пераважная большасць жыхароў ФРГ будуць вызваленыя ад выплаты “ўзносу салідарнасці з новымі федэральнымі землямі” (Solidaritаtszuschlag). Такое рашэнне прыняў у чацвер, 14 лістапада, нямецкі бундэстаг, паведамляе Нямецкая хваля. Фактычная адмова ад падатку стала магчымай таму, што нямецкае адзінства прасунулася далёка наперад, заявіў міністр фінансаў краіны Олаф Шольц. Значнае скарачэнне “з’яўляецца таксама знакам поспеху ўз’яднання Германіі”, – цытуе Шольца агенцтва dpa.

Ад выплаты ўзносу вызваляць прыкладна 90 адсоткаў падаткаплацельшчыкаў. 3,5 адсоткі будуць па-ранейшаму плаціць яго ў поўным аб’ёме, яшчэ 6,5 працэнта – часткова, у залежнасці ад іх даходу.

“Узнос салідарнасці” быў асаблівым падаткам, уведзеным пасля ўз’яднання Германіі ў мэтах аднаўлення новых федэральных зямель, тэрыторыі былой ГДР. Ён складаў 5,5 працэнта ад карпаратыўнага і падаходнага падатку і толькі ў 2018 годзе прынёс у нямецкі бюджэт 18,9 млрд еўра.

Радыё Свабода.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Далучайцеся да нас