Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Кіраўнік МЗС Германіі: “Еўропа без ЗША не здолее сябе абараніць”

Навіны Германіі. Кіраўнік МЗС Германіі: “Еўропа без ЗША не здолее сябе абараніць”

26 лістапада 2019, 23:16 Навіны 21
Навіны Германіі. Кіраўнік МЗС Германіі:  “Еўропа без ЗША не здолее сябе абараніць”

Міністр замежных справаў Германіі Гайка Маас лічыць, што без ЗША Еўропа і Германія не здолеюць сябе эфектыўна абараняць, таму супрацоўніцтва ў рамках NATO вельмі важнае.

– Для Германіі відавочна: было б памылкай падрываць аўтарытэт NATO. Без ЗША ні Германіяа, ні Еўропа будуць не ў стане эфектыўна сябе абараніць. Нядаўняе парушэнне Расеяй дамовы аб РСМД зрабіла гэта відавочным, – напісаў міністр у артыкуле для тыднёвіка “Шпігель”.

Паводле Мааса, еўрапейская палітыка без Вашынгтона была б прыкладам безадказнасці.

– Мы будзем мець патрэбу ў NATO на працягу многіх гадоў. Альянс адказвае за размеркаванне нагрузак, за міжнароднае супрацоўніцтва, за шматграннасць, – лічыць міністр.

Паводле яго, нават калі Еўропа аднойчы зможа абараніць сябе самастойна, Паўночнаатлантычны альянс усяроўна будзе неабходны.

Радыё Свабода.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4718
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
ЯК МАЛЯВАЛІ МЕЖЫ БЕЛАРУСІ
Грамадства

ЯК МАЛЯВАЛІ МЕЖЫ БЕЛАРУСІ

15 кастрычніка 2019, 14:1614
Далучайцеся да нас