Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Вільня прапануе Еўразвязу і Украіне не купляць электраэнергію з беларускай АЭС

Вільня прапануе Еўразвязу і Украіне не купляць электраэнергію з беларускай АЭС

18 лістапада 2019, 12:30 Грамадства, Навіны, У свеце 25
Вільня прапануе Еўразвязу і Украіне не купляць электраэнергію з беларускай АЭС

Чальцы фракцыі «Саюз Айчыны – Хрысціянскія дэмакраты Літвы» ў Сойме ўзрадаваліся, што парламенцкі камітэт па справах Еўропы звярнуў увагу на Беларускую атамную электрастанцыю піша Sputnik. «Галоўны камітэт Сойма, які разглядае мандаты на пазіцыі Літвы ў радзе Еўразвязу, яшчэ раз пацвердзіў, што мы ўсе разам у маштабах ЕЗ павінны імкнуцца не купляць электраэнергію з небяспечных рэактараў, як неаднаразова заклікаў прэзідэнт Літвы», – цытуе лідара кансерватараў Габрыэлюса Ландсбергіса прэс – служба Сойма. Таксама палітык нагадаў пра абмеркаванне на мінулым тыдні сітуацыі з БелАЭС лідарамі скандынаўскіх і балтыйскіх правацэнтрысцкіх партый Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП), якія па выніках перамоў прызналі «пагрозу» ад атамнай станцыі пад Астраўцом у Гарадзенскай вобласці. Раней камітэт Сойма па справах Еўропы прапанаваў МЗС Літвы падпісаць ясны і недвухсэнсоўны зварот да Еўракамісіі і ўсім краінам – удзельніцам Еўразвяза, каб калектыўна заблакаваць доступ на еўрапейскі рынак электраэнергіі з БелАЭС. Акрамя краін, якія ўваходзяць у Еўразвяз, Вільня плануе звярнуцца да Украіны, каб тая таксама адмовілася ад закупак энергіі з БелАЭС, і да ЗША. Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш  

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0618
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Дзятлаўчане і іх прозвішчы
Навука

Дзятлаўчане і іх прозвішчы

2 чэрвеня 2021, 00:1116
Далучайцеся да нас