• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 17 красавіка 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Падвядзенне вынікаў года і абмеркаванне плана дзейнасці на наступны год

Падвядзенне вынікаў года і абмеркаванне плана дзейнасці на наступны год

11 лістапада 2019, 20:25 ТБМ 4
Падвядзенне вынікаў года і абмеркаванне плана дзейнасці на наступны год

3 лiстапада ў Менску адбылася чарговая рада ТБМ iмя Ф. Скарыны.  На ёй абмяркоўвалася дзейнасць арганiзацыi за 2019 год, разглядаўся праекта плана дзейнасцi на наступны год, была агучана iнфармацыя пра iнiцыятывы Унiверсітэта iмя Н. Гiлевiча. З прамовай выступiла старшыня ТБМ iмя Ф. Скарыны спадарыня Алена Анiсiм:

– У цэлым арганiзацыя працавала на працягу года стабiльна. Важным было правядзенне нашага 30-гадовага юбiлею. У звязку з гэтым  6 верасня была праведзена канферэнцыя, датычная лепшых практык захавання гiстарычна-культурнай спадчыны, арганiзаваная Дзянiсам Тушынскiм, i прыём.  Да канферэнцыi быў зроблены банер, якi можна выкарыстоўваць на розных мерапрыемствах.

Напярэдаднi правядзення сёняшняй pады ТБМ было заключана пагадненне на арэнду сядзiбы на 4 гады. Мы плануем зрабiць абнаўленне сядзiбы.  Нам удалося дамагчыся таго, каб беларуская мова вярталася  ў сферу заканадаўства. Вынiкам маёй працы ў Палаце Прадстаўнiкоў Нацыянальнага Сходу стала тое, што нас уключылi ў экспертную Раду,  якая перакладае тэксты законапраектаў на беларускую мову. Гэта – Законапраект аб шлюбе i сям’і  i Выбарчы кодэкс, які будзе зацвярджацца на беларускай мове. Юрысты працуюць над тым, каб зацвердзiць на беларускай мове частку Грамадзянскага кодэкса. Iдзе праца над тым, каб напоўнiць беларускасцю кожны тэрмiн.

Вырашана працягваць дзейнасць па прасоўваннi Законапраекта аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы.

– На таго, хто падае законапраекты у адпаведныя мiнiстэрствы, ускладзен абавязак прыкласцi фінансавае абгрунтаванне, – адзначыла Алена Мiкалаеўна Анiсiм. – Каб наш законапраект прайшоў, мы павiнны зрабіць фiнансавае абгрунтаванне. У такiм выглядзе, як зараз, ён прыняты быць не можа.

Пра арганiзацыйную дзейнасць Універсітэта імя Н. Гілевіча распавёў выканавец абавязкаў рэктара, ганаровы старшыня ТБМ Алег Анатольевiч Трусаў.

– Вялiкая iнфармацыйная хваля пра Унiверсiтэт разышлася па Еўропе. Я пераканаўся ў гэтым падчас правя-дзення VIII кангрэса беларускiх даследчыкаў у Вільні. Стварэннем Універсiтэта зацiкавiлiся беларускiя студэнты  ў Літве i Польшчы. Людзi ў рэгiёнах iнфармаваныя пра дзейнасць Унiверсітэта, патэнцыйныя абiтурыенты маюць планы да паступлення ва Унiверсiтэт. Зацiкавiлiся Універсiтэтам вучнi i выкладчыкi беларускамоўнай гімназii ў Асiповiчах. Новая навучальная ўстанова ўжо мае сваю бiблiятэку, якая складае 1200 выданняў – энцыклапедыi, слоўнiкi, мастацкую лiтаратуру. Пётр Садоўскi падараваў Унiверсiтэту рэдкiя кнiгi, якія ён збiраў у Германii. За лета былi падрыхтаваны дакументы па чатырох накiрунках i распрацавана 19 вучэбна-метадычных комплексаў, i чатыры папкi з дакументамi былi адпраўлены ў адпаведныя саветы. Нашы студэнты будуць ведаць дзве еўрапейскiя мовы на сусветным узроўнi. Як толькi мы атрымаем лiцэнзію,  зможам распачаць навучальны працэс.  Калi мы не атрымаем яе сёння, то зможам атрымаць заўтра, бо палiтыка – справа перманентная, – адзначыў Алег Трусаў.

Пра мiжнародныя кантакты Унiверсітэта iмя Гiлевіча распавёў  яго першы прарэктар Уладзiмiр Колас:

– Беларуская мова павiнна асацыявацца не толькi са старажытнасцю, але і з сучаснасцю. Таму нядаўна мы пабывалi ў Данii i вывучалі сiстэму ўнiверсiтэцкай адукацыi там, каб выкарыстаць пазiтыўны досвед i зрабіць наш Унiверсiтэт больш прывабным. Там усё не так, як у нас, пачынаючы ад выбараў рэктара, да стасункаў універсiтэта i Мiнiстэрства адукацыi. Студэнты маюць права выбару прадметаў, па якіх навучаюцца.  У час паездкi адбывалася шмат сустрэч i дыскусій.

Намеснік старшыні ТБМ Дзяніс Міхайлавiч Тушынскi зарэгістраваны на выбарах кандыдатам ад партыi зялёных.

У наступным, 2020  годзе чакаюцца круглыя даты з дня народзінаў выбітных пісьменнікаў: 90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча,   80-годдзе Леаніда Дайнекі, і круглыя даты іншых творцаў, якія варта адзначыць.

Старшыня Магілёўскай суполкі ТБМ Алег Дзьячкоў вынес на абмеркаванне пытанне эфектыўнасці мерапрыемстваў, якія ладзiць ТБМ.

– На наступнай Радзе ТБМ, якая пройдзе 26 студзеня,  вырашана прызначыць дату правядзення з’езда ТБМ, не пазней 27 кастрычніка, кожны з прадстаўнікоў раённых і аб-ласных арганізацый павінен прадставіць  дату сходаў.  Кожная арганізацыя павінна будзе правесці справаздачна-выбарчую канферэнцыю  і выбары старшыняў, – адзначыла А. Анісім.

Вырашана прызначыць складкі на наступны год у памеры 20 рублёў для тых, хто працуе і 10 рублёў для пенсіянераў.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Бітва на Ворскле: як Літва хацела Русь аб’яднаць
Грамадства

Бітва на Ворскле: як Літва хацела Русь аб’яднаць

14 жніўня 2019, 15:1423
FaceApp састарыла 150 мільёнаў твараў па ўсім свеце. Чым гэта небяспечна?
Грамадства

FaceApp састарыла 150 мільёнаў твараў па ўсім свеце. Чым гэта небяспечна?

18 ліпеня 2019, 22:0523
Рукапіснае Евангелле ад брата Якуба Коласа
Выданні

Рукапіснае Евангелле ад брата Якуба Коласа

21 лютага 2019, 11:0821
Чытка п'есы "Дзюба ў дзюбу" Маліны Пшэслюгі
ТБМ

Чытка п'есы "Дзюба ў дзюбу" Маліны Пшэслюгі

19 лістапада 2019, 11:1119
Далучайцеся да нас