Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ЛАНДШАФТАТЭРАПІЯ ПА-БЕЛАРУСКУ

ЛАНДШАФТАТЭРАПІЯ ПА-БЕЛАРУСКУ

6 лістапада 2019, 20:21 ТБМ 12
ЛАНДШАФТАТЭРАПІЯ  ПА-БЕЛАРУСКУ

Наведвальнікі нясвіжскага Цэнтра з дзённым перабываннем людзей сталага ўзросту – не па гадах цікаўныя і энергічныя. Хоць і для іх  час ад часу патрэбна пэўная тэрапія. Ды найлепш, вырашылі тут, калі гэта будуць не медыцынскія працэдуры і лекі, а яркае ўлонне восені, прахалоднае паветра, даляглядная прастора воку, цікавая размова ды новыя ўражанні.

Маршрут такой ландшафтатэрапіі з беларускамоўным ухілам рапрацавалі і зладзілі тэбээмаўцы Станіслава Вальчык і Наталля Плакса. Ён  уключаў чатыры цікавыя мясціны нясвіжскай зямлі: парк Альба, помнік прыроды Беларусі дуб Якуб, двор  Абуховічаў у Вялікай Ліпе і рэшткі гістарычнай сядзібы ў Завушшы. Экскурсаводы запоўнілі некалькі сонечных гадзін на ўлонні прыроды гістарычнымі дыскурсамі, краязнаўчымі прыгадкамі, літаратурнымі хвілінкамі і ўзорнай роднай мовай.

На думку Станіславы і Наталлі, не апошняе месца належала наведвальнікам  цэнтра. 

– Дзякуючы і самім удзельнікам – людзям з вялікім жыццёвым досведам і ведамі, – адзначылі яны, – маршрут наш атрымаўся глыбока пазнавальным, з гістарычным і моўным ухілам. Захопленыя зместам вандроўкі, ураджэнцы Лявонавіч успаміналі свайго земляка Сяргея Новіка-Пеюна, знаўцы прыроды падказвалі асаблівасці гадавання дубоў, выхадцы з Малева прыгадвалі вясковыя тапонімы.  Хто  запрашаў на прэзентацыю гістарычнай кнігі, хто  цікавіўся  календарамі серыі “Маляўнічая Бацькаўшчына”. Адным словам, узбагаціліся ўсе – і экскурсанты, і экскурсаводы – ды і напоўніцу надыхаліся родным паветрам, нахадзіліся, дзе па траўцы, дзе па брукаванцы, налюбаваліся роднымі даляглядамі, наслухаліся роднай мовы.

Вольга Карчэўская.

Нясвіж.

Фота  Наталлі Дзігмунтовіч:

  1. Наталля Плакса: “Сядзіба Абуховічаў – узорны прыклад колішняга размяшчэння жыллёва-гаспадарчага комплексу”. 2. Фотаздымак на памяць з завушанскай капліцы.
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0018
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0415
Далучайцеся да нас