Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ТБМ – у магілёўскай школе № 4

ТБМ – у магілёўскай школе № 4

28 кастрычніка 2019, 19:50 ТБМ 8
ТБМ – у магілёўскай школе № 4

17 кастрычніка 2019 г. у СШ № 4 г. Магілёва я правёў урок, прысвечаны нашаму роднаму гораду. Сама школа знаходзіцца на старажытнай вуліцы Лазарэнкі, якая ў часы ВКЛ называлася Віленскай і лічылася цэнтральнай, бо вяла да нашай тагачаснай сталіцы Вільні. Некалькі год таму непадалёк ад школы заснавалі новы рынак, які так і назвалі “Віленскі”. Вучням-старшакласнікам я  падрыхтаваў невялікую фотапрэзентацыю з выявамі старога Магілёва. Распавёў пра Магілу Льва, пра нашага славутага Машэку, якому Янка Купала прысвяціў цэлую паэму. Зацікавілі вучняў фотаздымкі панішчаных помнікаў архітэктуры: езуіцкага касцёла св. Ксаверыя 18 ст., калегіюма 17 ст., Спаскай царквы 18 ст. у стылі віленскага барока, Пакроўскай царквы 17 ст. магілёўскай школы дойлідства, Багаяўленскага манастыра 17 ст., пры якім існавала брацкая школа і друкарня… Зразумела, аднаго ўрока дужа мала, каб нешта грунтоўнае даць маладым магілёўцам. Але, я спадзяюся, што самае прыгожае і самае цікавае з майго расповеду яны запомняць на ўсё жыццё! Таму, шаноўная грамада, спадары адраджэнцы, усіх заклікаю ісці да шкаляроў і студэнтаў і цікава, з захапленнем распавядаць ім пра нашу мару – Беларусь!

Дзьячкоў Алег, Магілёў.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0618
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Дзятлаўчане і іх прозвішчы
Навука

Дзятлаўчане і іх прозвішчы

2 чэрвеня 2021, 00:1116
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Далучайцеся да нас