Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. У Германіі тысячы курдаў пратэставалі супраць наступу Турцыі ў Сірыі

Навіны Германіі. У Германіі тысячы курдаў пратэставалі супраць наступу Турцыі ў Сірыі

21 кастрычніка 2019, 20:50 У свеце 28
Навіны Германіі. У Германіі тысячы курдаў пратэставалі супраць наступу Турцыі ў Сірыі

Пратэстуючы супраць турэцкага наступу ў Сірыі, тысячы курдаў у суботу, 12 кастрычніка, выйшлі на дэманстрацыі ў розных гарадах Германіі, паведамляе dw.com. У адным толькі Кёльне ў пратэстным маршы ўзялі ўдзел больш за 10 тысяч чалавек, у Франкфурце-на-Майне – 4 тысячы, у Брэмене – каля 2 тысяч. Яны патрабавалі спынення ваеннай аперацыі на паўночным усходзе Сірыі і асудзілі дзеянні прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана.  Дэманстранты прайшлі калонай па вуліцах Кёльна, у руках яны трымалі розныя курдскія сцягі і траспаранты. Натоўп скандаваў “Эрдаган – тэрарыст!” і “Ніякай нямецкай зброі для авантур Эрдагана!”. Пратэстны марш прайшоў мірна, за парадкам на месцы дэманстрацыі сачылі каля некалькіх сотак паліцыянтаў. Паліцыянты таксама засцерагалі пратэстоўцаў ад дэманстрацыі сімволікі Рабочай партыі Курдыстана, прызнанай у Езразвязе тэрарыстычнай арганізацыяй. Масавыя акцыі пратэсту прайшлі таксама ў Францыі. Толькі ў Парыжы на вуліцы выйшла больш 20 тысяч чалавек.

У выніку пратэстаў Германія і Францыя спынілі продаж зброі Турцыі.

У Германіі існуе вялікая курдская грамада, якая  налічвае каля 650000 – 800000 чалавек.   Курдская грамада ў Германіі працягвае прырастаць у выніку беспарадкаў у Сірыі.

У Германію курдскія рабочыя – імігранты з Турцыі ўпершыню прыбылі ў другой палове 1960 – х гадоў. Тысячы курдскіх ваенных і палітычных бежанцаў уцяклі з Турцыі ў 1970 – х і пазней, з Ірака і Ірана – у 1980 – х і 1990 – х гадах, а таксама з Сірыі, асабліва ў час сірыйскай грамадзянскай вайны. У кастрычніку 2014 года,  8 жніўня 2015 года, тысячы курдаў у Германіі выступалі супраць турэцкіх паветраных удараў па курдскім цывільным насельніцтве.

Беларускае Радыё Рацыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0618
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне
Культура

Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне

18 мая 2021, 09:0515
Далучайцеся да нас