Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У паўночную сталіцу Расійскай імперыі

У паўночную сталіцу Расійскай імперыі

15 кастрычніка 2019, 08:38 ТБМ, У свеце 19
У паўночную сталіцу Расійскай імперыі

У нашай арганізацыі ёсць даўняя традыцыя падарожнічаць па Беларусі і дальніх краях. Але куды б нас, сапраўдных валацугаў, не занесла прага да вандраванняў, мы заўсёды шукаем Беларусь. Так і ў гэтым верасні акрамя вандроўкі на Аршанскае поле мы на тры дні накіраваліся ў сталіцу Расійскай імперыі. З 19 па 22 верасня мы наведалі Пецяргоф, Пецярбург і Царскае сяло. Зразумела, што трох дзён занадта мала, каб усё пабачыць у Піцеры і ваколіцах, але наша праграма нам дазволіла наведаць і пабачыць самыя цікавыя закуткі паўночнай сталіцы Расіі.

І, зразумела, мы знайшлі і “беларускі след”. Пры наведванні Аляксандра-Неўскай лаўры звяр-нулі ўвагу, што ў Дабравешчанскай царкве пахаваныя Скаўронскія, сваякі імператрыцы Кацярыны I, якая паходзіць з віцебскай шляхты. Тут жа пры лаўры ёсць Мікольскія могілкі, дзе пахаваны выбітны скульптар і мастак Міхаіл Мікешын, які называў сябе беларусам і нават пісаў вершы на беларускай мове. І ў гэтым няма нічога дзіўнага, бо Мікешын паходзіць родам са Смаленшчыны і яго родная вёска знаходзіцца недалёка ад беларускай мяжы паміж Крычавам і Рослаўлем.

Пры наведванні царквы “Спас на крыві” звярнулі ўвагу мясцовага гіда, што “паляк” Ігнат Грынявіцкі, які смяротна параніў імператара Аляксандра II, нарадзіўся ў Магілёўскай вобласці ў Клічаўскім раёне ў мястэчку Басін. У дадзеным выпадку наўрад ці ёсць чым ганарыцца, але гісторыю варта ведаць! І некалькі год таму мы з паплечнікамі наведалі Басін, дзе вяскоўцы з гонарам паведамілі, што Грынявіцкі іх зямляк, а ад яго маёнтка яшчэ засталася “ліпавая прысада”. І цвіком “беларускай” праграмы стала наведванне “Могилёвского моста” на Грыбаедаўскім канале недалёка ад Мікольскай царквы. Калі яшчэ распрацоўвалася праграма, то першапачаткова прадугледжвалася і сустрэча з беларускай дыяспарай на чале з Міколам Нікалаевым. Але, на вялікі жаль, за некалькі дзён да вандроўкі спадар Мікола паведаміў, што ў гэты дні ён будзе ў… Менску. Таму сустрэчу перанеслі на наступны раз. Дарэчы, усім раю пачытаць кнігу “Беларускі Пецярбург” і вам будзе зусім не чужы гэты паўночны і вялізны горад!.

 Алег Дзьячкоў.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Купалле на Лідчыне
Культура

Купалле на Лідчыне

9 ліпеня 2024, 20:0427
Выстава „Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”
Грамадства

Выстава „Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”

13 снежня 2018, 10:5826
Мова Нанова: «Я тану!» крычаць толькі ў фільмах
Мова

Мова Нанова: «Я тану!» крычаць толькі ў фільмах

1 мая 2019, 14:4324
Восеньскія дні назірання за птушкамі
Грамадства

Восеньскія дні назірання за птушкамі

7 кастрычніка 2019, 15:5423
Далучайцеся да нас