Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Беларускія ўлады спадзяюцца на падтрымку Германіі ў пасоўванні адносін Менска і ЕС

Навіны Германіі. Беларускія ўлады спадзяюцца на падтрымку Германіі ў пасоўванні адносін Менска і ЕС

15 кастрычніка 2019, 09:06 У свеце 16
Навіны Германіі. Беларускія ўлады спадзяюцца на падтрымку Германіі ў пасоўванні адносін Менска і ЕС

Як заявіў кіраўнік урада Сяргей Румас на сустрэчы з амбасадарам ФРГ у Беларусі Манфрэдам Хутарэрам, у апошні час паміж Менскам і Бруселем усталяваліся больш цёплыя адносіны.

Прэм’ер падкрэсліў, што Германія з’яўляецца ключавым гульцом у ЕС, а таму ад пазіцыі афіцыйнага Берліна па тым ці іншым пытанні залежыць палітыка Еўрасаюза.

Па словах Румаса, экана-мічны складнік “будзе прыярытэтам у працы новага амбасадара Германіі”. Ён нагадаў, што ў нашай краіне працуе больш трохсот фірмаў з удзелам нямецкага капіталу, а ФРГ “традыцыйна з’яўляецца буйным гандлёвым партнёрам Беларусі”.

Частка ўрада бачыць патэнцыял у гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных адносін дзвюх краін.

– Мы вельмі здаволены тым, як працуе беларуска-германская працоўная група па гандлі і інвестыцыях і жадалі б, каб гэты дадатны досвед узяла працоўная група па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, мы чакаем аднаўлення яе працы, – сказаў Румас.

Беларускі бок таксама зацікаўлена ў больш актыўнай працы Рады дзелавога супрацоўніцтва, якая ў ранейшыя гады вельмі прадуктыўна дзейнічала ў пасоўванні інтарэсаў беларускага і нямецкага бізнэсу.

Naviny.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0618
Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне
Культура

Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне

18 мая 2021, 09:0515
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Далучайцеся да нас