Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Каб нараджалася больш беларусаў

Каб нараджалася больш беларусаў

7 кастрычніка 2019, 19:26 Грамадства 29
Каб нараджалася больш беларусаў

Уганараванне пераможцаў конкурсу “Жыццё пад сэрцам” за лепшыя публікацыі ў абарону жыцця адбылося 19 верасня ў офісе БАЖ у Менску. Удзельнікаў вечарыны прывіталі Павел Севярынец і Вікторыя Чаплева.

На сустрэчы журналістаў і блогераў адзначалася, што дзякуючы працы медыкаў, валанцёраў-пралайфераў і псіхолагаў, якія кансультуюць матуль у паліклініках і  прадастаўляюць гадзіну цішыні на роздум, удалося знізіць колькасць абортаў у краіне. Паспяховымі былі такія акцыі, як “У нас у Лагойску абортаў не робяць” і іншыя. Маладыя журналісты і блогеры, якія бароняць жыццё, імкнуцца дайсці да сэрцаў чытачоў і крануць іх яркімі гісторыямі і лёсамі.

Дыпломамі конкурсу “Жыццё пад сэрцам” былі ўзнагароджаны Сяргей Мельянец, Ганна Галкоўская, Іна Сянкевіч, Вольга Качалка.  За лепшы мастацка-публіцыстычны матэрыял -“Чатыры жаночых пакаленні ў касцёле” – была ўганаравана Фаіна Малюжэнец.

Спадарыня Фаіна Малюжэнец жыве ў Наваградку, яна з’яўляецца парафіянкай касцёла Св. Міхаіла Арханёла. Ксёндз Юры Жыгарын даручыў ёй выданне мясцовай газеты “Каталіцкі Навагрудак”. Удалося выпусціць ужо 11 нумароў газеты. Свой артыкул, прадстаўлены на конкурс, спадарыня Фаіна прысвяціла гісторыі сям’і адной з парафіянак, якой 90 гадоў. На нядзельнай імшы ў касцёле сустракаюцца бабуля, дачка, ўнучка і праўнучка.

– Для меня было важным занатаваць сведчанні некалькіх пакаленняў, якія адлюстроўваюць трывалась народа ў веры і паказаць пераемнасць сямейных каштоўнасцяў,- кажа сп. Фаіна.- Наш вельмі энергічны пробашч, доктар касцёла, кс. Юры Жыгарын вядзе ў парафіі вялікую працу з дзецьмі і моладдзю, праводзіць навучальны альфа-курс, складзены з 14 тэмаў. У траўні 12 хлопцаў і дзяўчат уступілі ў “Рух чыстых сэрцаў”. Чальцы гэтага руху даюць абяцанне захоўваць чысціню да шлюбу.

Яшчэ адзін удзельнік конкурсу “Жыццё пад сэрцам” Сяргей Мельянец – бацька семярых дзяцей. Ён даслаў на конкурс сваю лекцыю “6 міфаў пра каханне”, якую чытае для навучэнцаў каледжаў і дзеліцца з моладдзю досведам шчаслівага жыцця ў шлюбе і бацькоўства.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

На здымках: узнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу.

 

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

21 кастрычніка 2026, 17:5817
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5715
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Далучайцеся да нас