Home
Навіны

А вы ведаеце, хто такія суслікі? І чаму настаўніца са звычайнай школы мусіла ляцець у Егіпет?

А вы ведаеце, хто такія суслікі? І чаму настаўніца са звычайнай школы мусіла ляцець у Егіпет?

На гэтыя і іншыя пытанні дае адказ інтэрактыўная гульня-спектакль “Ці добра быць суслікам?” (аўтар Васіль Дранько-Майсюк). Гульня-спектакль распавядае дзеткам і дарослым пра тое, што варта ведаць і рабіць, каб жыць стала больш камфортна і бяспечна. 

 Так, 16 ліпеня наведнікі дзіцячай бібліятэкі № 2 г. Мінска патрапілі ў незвычайнае падарожжа разам з Васілём Дранько-Майсюком і Ганнай Харланчук-Южаковай у межах праекта “Маё права”. Усё пачалося з пытання: “А якія свае правы вы ведаеце?”. Апынулася, што школьнікам цяжка разабрацца ў такіх панятках як правы чалавека і правы дзіцяці. Каб дапамагчы разабрацца ў гэтым, а таксама з пытаннямі: “навошта існуюць правы чалавека”, “хто іх прыдумаў” і інш, сябры грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” Васіль і Ганна разыгралі для дзетак спектакль пра … суслікаў! Там была і злая настаўніца, і мудры егіпцянін, і вучні-неслухі, і супергероі… Гледачы разам з акторамі баяліся, хваляваліся, смяяліся, лёталі, задумваліся, лавіліся, прабачалі. А напрыканцы імпрэзы кожны атрымаў падарунак – размалёўку “Ян, Яніна, Васіліна: правы чалавека і дзіцяці ў малюнках”. 

больш тут

Previous article „Заляснянцы” 25 год!
Next article Прапанова Таварыства па статусу жыровіцкіх флігеляў

Наша Слова

Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202517
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Валачобнікі ў Ваверцы
Культура

Валачобнікі ў Ваверцы

крас 20th, 202315
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215