Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Таццяна Малашчанка: “У Баранавічах створаны новы беларускі клас”

Таццяна Малашчанка: “У Баранавічах створаны новы беларускі клас”

1 кастрычніка 2019, 05:52 Грамадства, Мова 38
Таццяна Малашчанка:  “У Баранавічах створаны новы  беларускі клас”

У баранавіцкай сярэдняй школе № 9 адкрыўся новы беларускі клас, у які пайшло толькі 5 хлопчыкаў, улічваючы спартыўны ўхіл школы. Зноў шмат высілкаў праявілі энтузіясты-бацькі і баранавіцкае Таварыства беларускай мовы. Улада паставілася да гэтага ліберальна, але асаблівых старанняў не праявіла, – кажа старшыня камісіі па выкарыстанні беларускай мовы, выхаванні і адукацыі Таццяна Малашчанка:

– Гімназічны ўзровень трошкі больш прывабны для людзей у нашых Баранавічах. А 9-ая школа ў нас больш характарызуецца як спартовая. Пяць хлопчыкаў. І гэта так-сама паказальна, што менавіта дзяўчынкі пайшлі ў гімназіі, а хлопцы захацелі больш такога спартовага развіцця.

Паводле Таццяны Малашчанкі, у гімназію ў свой час пайшлі больш дзяцей у беларускія класы – 6 дзесяцікласнікаў і 12 другакласнікаў. І хоць гэта кропля ў моры для таго, каб беларуская – першая дзяржаўная мова – заняла перадавыя пазіцыі як мова карэннай нацыі, але кропля камень точыць.

Беларускае Радыё Рацыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5917
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3215
Далучайцеся да нас