Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Князь Багуслаў – захавальнік бібліятэкі і збораў мастацтва

Князь Багуслаў – захавальнік бібліятэкі і збораў мастацтва

1 кастрычніка 2019, 06:22 Культура 43
Князь Багуслаў – захавальнік бібліятэкі і збораў мастацтва

Пра вядомага вайсковага дзеяча ВКЛ, мецэната вучоных, дзеячаў мастацтва і культуры, фундатара школ і храмаў, князя Багуслава Радзівіла мы маем інфармацыю з его аўтабіяграфіі. Сваім поглядам на гэтую асобу падзялілася менскі гісторык Людміла Васільеўна Санберг.

– У наступным годзе будзе адзначацца 400 гадоў з дня нараджэння Багуслава Радзівіла. Менавіта ў яго кнігазборах у Слуцку захоўвалася Берасцейская Біблія. Потым з разам з іншымі кнігамі ён перавёз яе ў Каралявец.

Багуслаў Радзівіл быў сынам віленскага кашталяна Януша Радзівіла, мужа Сафіі Слуцкай з Алелькавічаў, якая была кананізавана Праваслаўнай Царквой. Пасля смерці праведнай Сафіі, Януш Радзівіл ажаніўся з Альжбэтай  Гогенцолерн, дачкой курфюрста і графіняй брандэнбурскай, у іх у 1620 годзе нарадзіўся сын Багуслаў.  Бабкай Багуслава Радзівіла была Кацярына Астрожская, унучка пераможца пад Оршай Канстанціна Астрожскага. Да нас дайшла ягоная аўтабіяграфія. 

Багуслаў Радзівіл атрымаў бліскучую адукацыю: вучыўся ў Кейданах і Вільні, у галандскіх Гронінгене, Лейдане  і  Утрэхце, у французскай сталіцы. Дасканала ведаў латынь і некалькі еўрапейскіх моў. Гэта быў сын сваёй эпохі, асоба, рэнесанская, баракальная і рэфармацыйная адначасна. Збіральнік калекцыі твораў мастацтва, а таксама архіва і бібліятэкі, дзе зберагаліся каштоўныя рукапісы, сярод якіх быў і знакаміты Радзівілаўскі летапіс. Ён меў выдатныя дыпламатычныя здольнасці, буда-ваў фартэфікацыйныя збудаванні, сябраваў з многімі заходнеўрапейскімі мастакамі, у прыватнасці, з Рэмбрандтам, прывозіў іх карціны ў Слуцк  і захоўваў у сваёй калекцыі, сам ствараў замалёўкі з панарамамі беларускіх гарадоў.  Падтрымліваў кальвінісцкія школы і зборы, складаў рэлігійныя гімны. Адважны дуэлянт у маладосці, у сталым веку ён паглыбляўся ў радкі Бібліі, надрукаванай яго дзедам.

Януш Радзівіл, а потым яго сын Багуслаў Радзівіл і яго дачка Людвіка Караліна Радзівіл выканалі запавет праведнай Сафіі Слуцкай аб захаванні прывілеяў для Праваслаўнай Царквы ў Слуцкім краі. Багуслаў быў выхаваны кальвіністам, і яго дачка таксама, але яны захавалі тастамант св. Сафіі аб юрыдычнай абароне Праваслаўнай царквы ў Слуцку. Адукаваная і добра выхаваная Людвіка Караліна Радзівіл жыла ў Нямеччыне. Яна была замужам за нямецкім прынцам і стала мецэнаткай. Яна выдатковала стыпендыі на навучанне ў Еўропе для збяднелых шляхціцаў. Традыцыі пабожнага жыцця і дабрачыннасці засталіся ў нашчадкаў роду, які захоўваў Берасцейскую Біблію.

Запісала Э. Дзвінская.

На здымку:

  1. Партрэт Багуслава Радзівіла пэндзля А. Пушкіна;
  2. Герб Багуслава Радзівіла на старонках Берасцейскай Бібліі;
  3. Л. В. Санберг.
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0617
Дзятлаўчане і іх прозвішчы
Навука

Дзятлаўчане і іх прозвішчы

2 чэрвеня 2021, 00:1116
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Далучайцеся да нас