Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Алена Анісім: “Ужо падалі дакументы на атрыманне ліцэнзіі”

Алена Анісім: “Ужо падалі дакументы на атрыманне ліцэнзіі”

1 кастрычніка 2019, 05:48 Навука 17
Алена Анісім:  “Ужо падалі дакументы на  атрыманне ліцэнзіі”

Старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім распавяла, як ідзе праца па адкрыцці беларускамоўнага Нацыянальнага ўніверсітэта імя Ніла Гілевіча.

Алена Анісім:

– Дакументы на атрыманне ліцэнзіі падалі, і першасны разгляд дакументаў павінен адбыцца ў гэтым месяцы. Трэба сказаць, што напачатку пазіцыя міністра адукацыі Ігара Карпенкі была прыкладна такая: маўляў, не трэба нам новая ўстанова адукацыі, іх ужо дастаткова. Але наша пазіцыя іншая: у Беларусі няма ніводнай установы вышэйшай адукацыі, дзе б навучанне праводзілася на беларускай мове. Таму збіраемся пераканаць і міністра, што такі ўніверсітэт неабходны. Ён будзе рыхтаваць не спецыялістаў учарашніх прафесій, а беларускіх патрыётаў, людзей, арыентаваных на сучасны ўзровень эканомікі і развіцця грамадства. Пры гэтым стаіць задача ведаць некалькі моў, не толькі беларускую.

РР:

– Адным словам, усё будзе залежыць ад Міністэрства адукацыі?

Алена Анісім:

– Скажам так, мы будзем з гэтым ведамствам цесна працаваць, і я думаю, калі на адкрыццё ўніверсітэта будзе палітычная воля, то праблем не ўзнікне. Тым больш, беларускі кіраўнік публічна выказаўся, што, маўляў, людзі самі праявілі ініцыятыву і робяць справу ды пры гэтым не просяць у дзяржавы грошай. Але я заўсёды казала і кажу: ніхто за нас нашу справу не зробіць. Таму зробім усё, каб універсітэт прыняў першы набор студэнтаў ужо ў 2020 годзе.

Кастусь Заблоцкі,

Беларускае Радыё Рацыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5446
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2616
Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі
Мова

Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі

6 снежня 2019, 14:3216
Далучайцеся да нас