Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Агонь душы нязгасны

Агонь душы нязгасны

1 кастрычніка 2019, 06:41 Культура 34
Агонь душы нязгасны

16 верасня ў Карэліцкай раённай бібліятэцы адбылася прэзентацыя зборніка вершаў мясцовай жыхаркі Леанілы Васільеўны Дзянькевіч “Агонь душы нязгасны”. Творы прысвечаны светазорнай прыгажосці роднай Карэліччыны, высанароднасці землякоў, чысціні іх мар і пачуццяў. Павіншаваць аўтарку прыйшлі сябры літаратурнага аб’яднання “Рэчанька”, якое працуе пры раённай газеце “Полымя”: Г.П. Калтунова, А.І. Панасенка, М.У. Палуян, А.М.Аўчыннікава. Словы ўдзячнасці выказала намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце  РСУП “Племзавод – Карэлічы” А.М. Клінцэвіч, дзе амаль 40 год адпрацавала аўтарка бухгалтарам  і дырэктар ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка” Л.К. Арцюх.

Сама ж  Леаніла Васільеўна  рассказала ўдзельнікам мерапрыемства аб сваім маленстве, юнацтве (менавіта яна  з маленькай вёсачкі Г. Руткавічы. Карэліцкага раёна) і сваім паэтычным натхненні, аб цудоўных людзях, якія сустракаліся ёй на доўгім жыццёвым  шляху. У час сустрэчы гучалі цудоўныя музычныя нумары ў выкананні настаўнікаў ДУА “Карэліцкая дзіцячая школа мастацтва” і лірычныя словы вядоўцы, бібліятэкара В.І. Кошур. Пахучы водар кветак, цудоўны настрой, прыгажосць і душэўнасць панавалі ў бібіятэцы на працягу ўсяго мерапрыемства.

Н.У. Казарэз,

метадыст ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2818
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0018
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
Далучайцеся да нас