Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Прайшлі новыя заняткі “Гістарычнай школы” з Алегам Трусавым

Прайшлі новыя заняткі “Гістарычнай школы” з Алегам Трусавым

16 верасня 2019, 20:48 Навука, ТБМ 5
Прайшлі новыя заняткі “Гістарычнай школы” з Алегам Трусавым

У сераду, 28 жніўня, прайшлі чарговыя заняткі “Гістарычнай школы” з Алегам Трусавым, археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук. На сустрэчу прыйшло 27 чалавек рознага ўзросту, але ўсе засталіся задаволеныя. Пасля лекцыі госці яшчэ доўга не адпускалі сп. Трусава і апытвалі пра Мсціслаў і яго гісторыю.

Таксама на сустрэчы ладзіліся прагляды дакументальных фільмаў вядомага гісторыка Алеся Краўцэвіча пра Мсціслаў (з серыі Загадкі беларускай гісторыі: “Мсціслаўскі замак. Бастыён Літвы” і “Мсціслаў. Горад ля мяжы Еўропы”), а Алег Трусаў распавёў пра тое, што засталося за кадрам.

Другая сустрэча з Алегам Трусавым адбылася ў пятніцу, 30 жніўня, у 18:20. Тэма сустрэчы “Помнікі архітэктуры старажытнага Слоніма”.

У межах “Гістарычнай школы” штомесяц праводзіцца па 2 лекцыі, у якіх сп. Трусаў распавядае пра гісторыю розных гарадоў Беларусі. У гэтым сезоне гаворка ідзе пра Мір, Слонім, Валожын, Мсціслаў і мястэчка Івянец.

Радыё Рацыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5446
Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі
Мова

Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі

6 снежня 2019, 14:3216
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2715
Далучайцеся да нас