Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
CNN: у ЗША з-за ўрагану «Дарыян» памерлі пяць чалавек, на Багамах — 30 ахвяр

CNN: у ЗША з-за ўрагану «Дарыян» памерлі пяць чалавек, на Багамах — 30 ахвяр

6 верасня 2019, 10:29 Навіны, У свеце 13
CNN: у ЗША з-за ўрагану «Дарыян» памерлі пяць чалавек, на Багамах — 30 ахвяр

Пяць чалавек памерлі ў ЗША з-за ўрагану «Дарыян», які знаходзіцца цяпер недалёка ад узбярэжжа штата Паўночная Караліна. Пра гэта паведаміў у чацвер тэлеканал CNN.

Па звестках тэлеканала, па розных прычынах, выкліканым набліжэннем урагану, у Фларыдзе памерлі тры чалавекі, і двое – у Паўночнай Караліне. CNN канстатуе, што ў дадзеным выпадку гаворка не ідзе пра непасрэдных ахвяраў урагану – так, у Паўночнай Караліне ў мужчыны адбыўся сардэчны прыступ, калі ён спрабаваў дастаць з вады човен, каб яго не пашкодзіла падчас буры.

На Багамскіх выспах, па якіх прайшоўся «Дарыян», загінулі 30 чалавек. І колькасць ахвяр можа яшчэ вырасці.

Пошукавыя і выратавальныя аперацыі там працягваюцца.
https://nn.by/?c=ar&i=236791

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2615
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Далучайцеся да нас