Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Добраўпарадкаванне крыніцы сябрамі ТБМ

Добраўпарадкаванне крыніцы сябрамі ТБМ

2 верасня 2019, 19:37 ТБМ 64
Добраўпарадкаванне крыніцы сябрамі ТБМ

Работы па добраўпарадкаванні крыніцы ў вёсцы Рабкавічы Баранавіцкага раёна правялі сябры Баранавіцкай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны.

Перад тым, як пачаць працу непасрэдна каля самой крыніцы, была праведзена вялікая падрыхтоўчая работа – узгадненне з мясцовымі органамі ўлады, выезд непасрэдна да крыніцы, выкананне эскізу элементаў аздаблення, зварот да кіраўніцтва будаўнічых арганізацый з просьбаю выдзеліць каменне для вырабу аркі і прыступкаў, арганізаваць прывозку жвіру і прыслаць грэйдар для падсыпкі дарогі.

Варта сказаць, што значную частку працы выканаў сябра Саюза мастакоў Беларусі і Міжнароднай акадэміі графікі Алесь Фалей. Ён не толькі зрабіў эскіз кампазіцыі, але і разам з сябрамі і аднадумцамі, а таксама братам, вядомым мастаком Генадзем, ажыццявіў выраб аркі, прыступкаў, шыльды, упрыгожыўшы іх выявамі птушачака і кветак.

14 жніўня 2019 г., нягледзячы на дажджлівае надвор’е, сябры ТБМ Міка-лай Падгайскі, Аляксей Белы, Аркадзь Несцярук і Алесь Фалей выехалі ў Рабкавічы і разам з мясцовым старастам Міхасём Руцкім усталявалі кампазіцыю на месцы. Напрыканцы ў чарговы раз набралі з сабой смачнай крынічнай вадзіцы.

Мікола Падгайскі.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4718
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў
Грамадства

БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў

22 сакавіка 2019, 15:4814
Далучайцеся да нас