• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 4 сакавіка 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Узноўлена найпрыгажэйшае і найдаражэйшае выданне ў айчыннай гісторыі

Узноўлена найпрыгажэйшае і найдаражэйшае выданне ў айчыннай гісторыі

26 жніўня 2019, 20:50 Выданні 61
Узноўлена найпрыгажэйшае і найдаражэйшае выданне ў айчыннай гісторыі

Да 1000-годдзя Берасця, якое будзе святкавацца ў верасні, завяршаецца выданне факсімільнага ўзнаўлення Берасцейскай Бібліі.

 Самая вялікая і багата аформленая беларуская друкаваная кніга XVI стагоддзя была выдадзена на старапольскай мове на сродкі Мікалая Радзівіла Чорнага ў 1563 годзе і стала адным з першых поўных перакладаў новага часу з моваў арыгіналу: іўрыту і грэчаскай мовы.

Факсімільнае ўзнаўленне знакамітай Берасцейскай Бібліі 1563 года завяршаецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Вядуцца працы па аздабленні аправаў адразу 8 асобнікаў. Фундатарам праекту выступіла кампанія “Белнафтастрах”. Па  інфармацыі Krynica.info, сабекошт аднаго асобніка ў самым каштоўным аздабленні перавысіць 1000 еўра. Кніга прызначана для прэзентацыйных мэтаў, але выдаўцы абяцаюць і працяг.

Новае выданне з яўляецца дакладнай копіяй арыгінала з паўтарэннем асаблівасцей не толькі друку, але і паперы, пазнейшых пазнак і інш. Апроч таго, частка выдання зроблена на беларускай мове.

– Мы завяршаем працу над факсімільным узнаўленнем ці не самага загадкавага, найпрыгажэйшага і найдаражэйшага выдання ў айчыннай гісторыі – знакамітай Берасцейскай Бібліі 1563 года, – распавёў намеснік дырэктара Нацыянальнай біб-ліятэкі, кандыдат культуралогіі А.А. Суша.

Для ўзнаўлення нацыянальнай свя-тыні была выкарыстана практыка дзяржаўна-прыватнага партнёрства. А.А. Суша паведаміў, што пры рэалізацыі гэтага знакавага праекту свае сілы аб’ядналі супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і кампаніі “Белнафтастрах”.

– Да факсіміле Бібліі мы далучылі новае даследаванне пра Берасцейскую Біблію на беларускай мове. Вокладка агульная,  з пазнавальнай назвай – “Берасцейская Біблія”, – патлумачыў  спадар Алесь Суша.

Навукова-даследчыя, дызайнерскія і ўласна выдавецкія работы па падрыхтоўцы факсімільнага ўзнаўлення працягваліся больш за год. Алесь Суша адказваў за ідэйна-арганізацыйны і навуковы блокі. У групе таксама былі прафесійныя дызайнеры, рэдактары, выдаўцы, паліграфісты, майстры пераплётнай справы.

Нягледзячы на больш, чым дзесяцігадовы досвед працы па факсімільным узнаўленні нацыянальных кніжных скарбаў, група па перавыданні Берасцейскай Бібліі сутыкнулася з многімі новымі цяжкасцямі. Гэта было звязана з выключна вялікім памерам выдання і неабходнасцю ўручную рэканструяваць пераплёт фаліянта XVI ст.

Намеснік дырэктара бібліятэкі распавёў, што галоўныя цяжкасці былі пераадолены і праца па падрыхтоўцы факсімільнага ўзнаўлення падыходзіць да свайго завяршэння. Ужо зусім хутка выйдзе першы наклад выдання, прызначаны для прэзентацыйных мэтаў. Усе асобнікі факсімільнага ўзнаўлення Берасцейскай Бібліі робяцца ўручную. Зараз завяршаецца праца над 8 фаліянтамі.

– Ідэя факсімільнага ўзнаўлення Берасцейскай Бібліі ўзнікла каля васьмі гадоў таму пры падрыхтоўцы да святкавання яе 450-годдзя ў час правядзення вялікага міжнароднага круглага стала. Гэта было ўнікальнае выданне, якое істотна паўплывала на эпоху.

Мы прааналізавалі вядомыя асобнікі Берасцейскай Бібліі, вывучылі, у якім стане яны захаваліся, і выбралі найлепшы, які захоўваецца ў Торуньскім універсітэце. Ён належаў Багуславу Радзівілу, вядомаму вайсковаму і культурнаму дзеячу ВКЛ. Багуслаў Радзівіл стварыў у Слуцку багатую бібліятэку, дзе захоўвалася і Берасцейская Біблія разам з Радзівілаўскім летапісам. Гэты асобнік быў пакладзены ў аснову факсіміле, таму што для нас важна пераемнасць, а Радзівілы захоўвалі гэту Біблію як святыню, – адзначыў спадар Алесь Суша.-  Факсіміле атрымалася яркім, яно адлюстроўвае дух эпохі і дакладна перадае арыгінальны памер. Вага фаліянта, 15 кілаграмаў, пакідае  вялікае ўражанне пасля таго, як возьмеш яго ў рукі.

Факсімільнае ўзнаўленне Берасцейскай Бібліі будзе прэзентавана ў час святкавання тысячагоддзя Берасця 7-8 верасня, а таксама на Дні беларускага пісьменства 1 верасня ў Слоніме.

Перавыданне кніжных скарбаў ажыццяўляецца ў працэсе спасціжэння велічы гісторыі Беларусі, яе слаўнай мінуўшчыны, і служыць уздыму патрыятычных пачуццяў.

Падрыхтвала Э. Дзвінская.

Фота з сайта Krynica.info.

На здымках:

  1. Вокладка факсімільнага ўзнаўлення Берасцейскай Бібліі, 2019 год.
  2. А.А. Суша з фаліянтам Берасцейскай Бібліі ля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0620
Шпацыры па старой Лідзе
Мова

Шпацыры па старой Лідзе

20 лютага 2020, 12:0918
Бабёр ўсё жыццё захоўвае вернасць сваёй бабрысе. Але не ў Паўночнай Амерыцы
Навука

Бабёр ўсё жыццё захоўвае вернасць сваёй бабрысе. Але не ў Паўночнай Амерыцы

7 верасня 2020, 12:1317
Гродна, Гародня ці Горадня. Як правільна?
Мова

Гродна, Гародня ці Горадня. Як правільна?

28 сакавіка 2019, 17:1017
Далучайцеся да нас