Home
У свеце

Навіны Германіі. А. Меркель: “Германія гатова да выхаду Вялікабрытаніі з ЕЗ без дамовы”

Навіны Германіі. А. Меркель: “Германія гатова да выхаду  Вялікабрытаніі з ЕЗ без дамовы”

Для ўраду Германіі выхад Вялікабрытаніі з Еўразвязу без дамовы не стане нечаканасцю, – заявіла ў нядзелю, 18 жніўня, нямецкая канцлерка Ангела Меркель. Яна выступіла ў Берліне перад публікай, якая сабралася каля будынка ўраду з нагоды традыцыйнага Дня адчыненых дзвярэй.

Было б лепш, каб Вялікабрытанія выйшла з Еўра-звязу паводле дамовы аб выхадзе, але калі гэтага не ўдасца дамагчыся, то Германія гатовая “і да іншых варыянтаў”, цытуе Меркель “Нямецкая хваля”.

Раней прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан неаднаразова заяўляў, што ў любым выпадку мае намер вывесці краіну з ЕЗ да 31 кастрычніка, нават калі давядзецца накінуць Еўразвяз без дамовы.

Лідар брытанскай апазіцыйнай партыі лейбарыстаў Джэрамі Корбін мяркуе, што ўрад краіны не мае паўнамоцтваў на “Брэксіт” без пагаднення з Бруселем. Пра гэта Корбін напісаў 14 жніўня ў лісце да лідараў апазіцыйных палітычных партый і дэпутатаў брытанскага парламенту. Палітык мае намер прадухіліць развіццё падзей па такім сцэнары, у прыватнасці, ініцыяваўшы галасаванне аб даверы Борысу Джонсану.

Радыё Свабода.

Previous article Іркуцкі беларускі клуб "Крывічы" ў Магілёве
Next article "Гістарычная школа" з Алегам Трусавым

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
"Ідуць касцы, звіняць іх косы, вітаюць іх буйныя росы…"
Культура

"Ідуць касцы, звіняць іх косы, вітаюць іх буйныя росы…"

ліп 13th, 202115
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

Верас 27th, 202415