Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Набор паштовак „Пісьменнікі слонімскай зямлі”

Набор паштовак „Пісьменнікі слонімскай зямлі”

20 жніўня 2019, 14:38 Выданні, Грамадства, Культура, Мова, Навіны 221
Набор паштовак „Пісьменнікі слонімскай зямлі”

Арыгінальны набор паштовак “Пісьменнікі слонімскай зямлі” пабачыў свет у баранавіцкім выдавецкім салоне “Фенікс” (кіраўнік Алена Хахол). Набор складаецца з 12 паштовак з выявамі слонімскіх літаратараў, якія нарадзіліся на Слонімшчыне ў розны час. А гэта – Кандрат Лейка, Сяргей Дарожны, Гальяш Леўчык, Алесь Сучок, Алег Лойка, Мікола Арочка, Васіль Супрун, Анатоль Іверс, Іван Чыгрын, Янка Саламевіч, Іван Сяргейчык, Валянціна Ададурава. Задумаў выданне, напісаў кароткія біяграфічныя тэксты да кожнай паштоўкі і артыкул “Літаратурная Слонімшчына” да ўсяго набора Сяргей Чыгрын са Слоніма. На футляры змешчаны таксама верш Гальяша Леўчыка “Беларускі народ роднаму краю”. Набор паштовак “Пісьменнікі слонімскай зямлі” – даніна светлай памяці тых творчых людзей, якія ўнеслі важкі ўзнёсак у гісторыю беларускай літаратары. Паштоўкі ўжо прадаюцца ў кніжных крамах Слоніма, а ў бліжэйшыя час яны з’явяцца ў Менску.

Чытай больш  

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Далучайцеся да нас