Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Зэльве ўшанавалі Ларысу Геніюш

У Зэльве ўшанавалі Ларысу Геніюш

19 жніўня 2019, 21:12 Грамадства 44
У Зэльве ўшанавалі Ларысу Геніюш

Ушанаваць беларускую паэтку і змагарку Ларысу Геніюш (1910-1983) 10 жніўня ў Зэльву прыехала няшмат людзей, як і летась. Тым не менш ушанаванне адбылося. Пачалося яно раніцай у Зэльвенскай Свята-Троіцкай царкве набажэнствам у гонар слаўнай беларускі. На набажэнстве прысутнічалі і зэльвенцы, і тыя, хто прыехаў згадаць паэтку з Гародні і Слоніма. Потым каля помніка Ларысе Геніюш, які знаходзіцца на царкоўным цвінтары, пра паэтку, яе творчасць і лёс казалі сябры Гарадзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянцін Дубатоўка, Ала Петрушкевіч, Сяргей Чыгрын і Мікола Канановіч.

Шчырымі словамі прыгадала сустрэчы з Ларысай Антонаўнай і яе сяброўка, суседка Ірына Тукальская, якая таксама далучылася да прысутных. На Зэльвенскіх могілках пад бел-чырвона-белым сцягам да магілы Ларысы і Янкі Геніюшаў былі ўскладзены кветкі, а Валянцін Дубатоўка сказаў, што ў наступным годзе Ларысе Геніюш спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння, таму гэта дата будзе адзначацца ў Зэльве і ў Беларусі шырока і масава.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Зэльва. Фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў
Культура

“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў

26 чэрвеня 2025, 20:0714
У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе
Грамадства

У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе

19 снежня 2018, 10:2314
Далучайцеся да нас