Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Гадавая валанцёрская праграма на нямецкім тэлебачанні

Гадавая валанцёрская праграма на нямецкім тэлебачанні

12 жніўня 2019, 17:18 У свеце 22
Гадавая валанцёрская праграма на нямецкім тэлебачанні

Вецін-ТБ шукае валанцёраў/к, якія будуць дапамагаць рабіць дакументальныя фільмы і відэаролікі для навінаў на мясцовым тэлебачанні.

Калі: 1 траўня 2020 – 30 красавіка 2021.

Фінансы: выдаткі на пражыванне, транспарт і харчаванне пакрываюцца праектам.

Кандыдаты/кі павінны падаць заяўку на праект, папярэдне зарэгістраваўшыся на платформе да 20 жніўня 2019  г.

Дзеля чаго ўдзельнічаць у гэтым праекце:

– навучыцца працаваць з камерай, мантаваць матэрыял, апрацоўваць відэа і дадаваць эфекты, а таксама браць інтэрв’ю;

– пазнаёміцца з людзьмі самых розных прафесій: ад мастакоў і мастацтвазнаўцаў да работнікаў мясцовых органаў кіравання і вядомых футбалістаў;

– навучыцца працаваць з людзьмі рознага ўзросту;

– атрымаць шанец рэалізаваць свой асабісты праект па тэме, звязанай з Еўразвязам.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

– узрост 17-30 гадоў;

– моцная заматываванасць працаваць у сферы тэлебачання, прадукцыі фільмаў і медыяадукацыі;

– уменне працаваць у камандзе, з дзецьмі і моладдзю;

– добрае валоданне нямецкай мовай.

 

Перавага будзе аддавацца кандыдатам і кандыдаткам:

– з невялікіх гарадоў і сельскай мясцовасці;

– мігрантам;

– моладзі, якая знаходзяцца ў цяжкім эканамічным становішчы.

Пражыванне: 2 валанцёры будуць жыць у цалкам абсталяванай кватэры, кожны/ая ў сваім пакоі, у вельмі прыгожым раёне студэнцкага горада Хале.

Праца: працаваць валанцёры будуць збольшага ў Веціне і Хале. Залежна ад праектаў WTV і сваіх асабістых медыя-праектаў валанцёры могуць наведаць і іншыя гарады Германіі.

Праект ладзіцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з  WTV – Der Offene Kanal aus Wettin e.V. у межах адной з акцый праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс” – European Solidarity Corps (ESC).

Крыніца: europa.eu. АДБ “Брусель”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5446
Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі
Мова

Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі

6 снежня 2019, 14:3216
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2615
Далучайцеся да нас