Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дзень ведаў у Беларусі пройдзе 2 верасня

Дзень ведаў у Беларусі пройдзе 2 верасня

12 жніўня 2019, 16:26 Грамадства, Культура, Навіны, Навука 57
Дзень ведаў у Беларусі пройдзе 2 верасня

У 2019 годзе Дзень ведаў у Беларусі пройдзе 2 верасня, у панядзелак. Гаворка пра гэта ішла сёння ва ўрадзе на нарадзе, прысвечанай падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі да пачатку новага навучальнага года, паведамляе БЕЛТА.


Як адзначыў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка, Дзень ведаў па традыцыі павінен стаць сапраўдным святам для ўсіх дзяцей. Павышаную ўвагу трэба надаць падрыхтоўцы да школы дзяцей з малазабяспечаных сем’яў, дзяцей-сірот і тых, хто застаўся без апекі бацькоў, падкрэсліў ён. На нарадзе абмяркоўвалася, як арганізаваны продаж школьнага адзення і абутку, іх асартымент, цэны і якасць. “Важна забяспечыць даступнасць і разнастайнасць, асабліва ў малых населеных пунктах”, – сказаў Ігар Петрышэнка.

Ён дадаў, што за час, які застаўся да пачатку навучальнага года, трэба выйсці на зададзеныя параметры па забеспячэнні школьным адзеннем. Імпартнае, выказаў асцярогі віцэ-прэм’ер, “не заўсёды адпавядае стандартам, якія неабходныя для дзяцей”.

Ва ўстановы адукацыі на першае працоўнае месца ў новым навучальным годзе прыйдуць каля 4,5 тыс. маладых педагогаў.

“Стварэнне для іх нармальных сацыяльна-бытавых умоў, прымацаванне вопытных настаўнікаў, пры неабходнасці аказанне матэрыяльнай дапамогі – залог іх замацавання на працоўных месцах”, – лічыць Ігар Петрышэнка. Паводле яго слоў, акцэнт неабходна зрабіць на вырашэнні жыллёвых пытанняў.

крыніца

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

11 кастрычніка 2026, 16:3814
У беларускае неба пайшоў Валер Санько
Грамадства

У беларускае неба пайшоў Валер Санько

8 снежня 2020, 19:0614
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

28 сакавіка 2019, 11:3714
Далучайцеся да нас