Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
10 нечаканых лічбаў з жыцця беларусаў

10 нечаканых лічбаў з жыцця беларусаў

7 жніўня 2019, 15:51 Грамадства, Культура, Навіны 42
10 нечаканых лічбаў з жыцця беларусаў

Больш за траціну даходаў беларусы трацяць на ежу, амаль 10% хатніх гаспадарак не маюць цэнтральнага ацяплення. На svaboda.org сабралі нечаканыя лічбы з жыцця беларусаў.

​1. Беларусы вінаватыя банкам 11,5 мільярда рублёў. Гэта сума крэдытаў, якія ўзялі людзі. З іх 7 мільярдаў 411 мільёнаў рублёў – крэдыты на жыллё.

2. 5,6% беларусаў жывуць за рысай беднасці. Гэта значыць, жывуць менш як на 224 рублі за месяц.

3. 36,3% сваіх даходаў беларусы трацяць на ежу, 3% – на алкаголь і тытунёвыя вырабы, 4,7% – на сваё здароўе.

4. За год беларус з’ядае 264 кілаграмы малочных прадуктаў, 219 яек і толькі 61 кілаграм бульбы.

5. За год Беларусь імпартуе 194 тысячы тон яблыкаў і 67,7 тысячы тон хлеба. Пры гэтым сама вырошчвае і збожжа, і яблыкі.

6. 9,5% хатніх гаспадарак у Беларусі не забяспечана цэнтральным ацяпленнем, 6,1% – каналізацыяй, 10,3 – гарачай вадой.

7. 23,9% беларусаў, старэйшых за 16 гадоў, кураць тытунь.

8. 25,2% беларусаў ва ўзросце ад 16 гадоў маюць лішнюю вагу.

9. 6,3% моладзі 15–24 гадоў нідзе ня вучацца і не працуюць.

10. Амаль кожны другі шлюб у Беларусі распадаецца (на 60 714 шлюбаў у 2018 годзе прыпалі 33 152 разводы).

Дадзеныя прыведзены паводле Белстату.

больш тут

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Кніга Вінцэся Мудрова
Выданні

Кніга Вінцэся Мудрова

26 студзеня 2021, 13:2015
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
Далучайцеся да нас