Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Выстава

Выстава

5 жніўня 2019, 21:22 Культура 23
Выстава

17  ліпеня 2019 года ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі (Палац мастацтва) адчынілася выстава жывапісу беларускага мастака Анатоля Отчыка.

Творчасць Анатоля  добра вядома ў культурнай прасторы  Беларусі і за мяжой. Ён прадстаўнік пакалення аўтараў, чый прыход ў прафесійнае мастацтва ў1980-я гады адзначыўся з’яўленнем сапраўднай поліфаніі наватарскіх стылістык, мастацкай мовы і разнастайнасцю смелых ідэй.

Яшчэ ў пачатку творчага шляху Анатоль Отчык дакладна вызначыў для сябе меру ўзаемадзеянняў рэалістычнага пісьма з шэрагам знакавых вобразаў і сімвалаў, што арганічна суадносіцца з тэндэнцыямі, якія адбываліся ў беларускім мастацтве і на сучасным этапе. Менавіта імкненне да філасафічнасці і аксіялагічнага напаўнення кожнай работы характэрна для творчасці гэтага майстра… Выстава  “Вымярэнне” знаёміць гледачоў з карцінамі, выкананымі Анатолем Отчыкам пераважна за апошнія 20 гадоў.

Мастак нарадзіўся 7 ліпеня  1949 года ў вёсцы Шыічы Гомельскай вобласці. Скончыў Пензенскую мастацкую вучэльню (1972). Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1977). Вучыўся ў Л. Скарабагатава, Э. Іадэніса, А. Хадыкі, Удзельнік мастацкіх выставак з 1978 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1986 года. Працуе ў плакаце, жывапісе, афармленні архітэктурнага асяроддзя. Творы знаходзяцца ў нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, цэнтры сучасных мастацтваў, Гомельскім краязнаўчым музеі, а таксама ў прыватных калекцыях у Беларусі і па за яе межамі…

Асабіста мне спадабаліся карціны: “Непрытульныя рытмы”, “Зімовы дзень”, “Стракатыя аблокi”,  “Перад дальняй дарогай”, “Абуджэнне”, “Маладыя крылы” і іншыя.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5440
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Далучайцеся да нас