Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
З правінцыйных чыноўнікаў – у намеснікі міністра. У Карпенка малады намеснік

З правінцыйных чыноўнікаў – у намеснікі міністра. У Карпенка малады намеснік

30 ліпеня 2019, 18:54 Грамадства, Культура, Навіны, Навука 52
З правінцыйных чыноўнікаў – у намеснікі міністра. У Карпенка малады намеснік

37-гадовы Аляксандр Кадлубай стаў намеснікам міністра адукацыі.

Згоду на яго прызначэнне 29 ліпеня даў Аляксандр Лукашэнка. Што пра яго вядома?

Даволі нечаканае кадравае рашэнне, пры тым што Аляксандр Кадлубай займаў да гэтага сціплую пасаду начальніка аддзела адукацыі Лідскага райвыканкама.

Родам ён з Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Хадзіў у школу ў вёсцы Варонча. Месцы вядомыя па краявідаў Напалеона Орды, тут бывалі Адам Міцкевіч і Ян Чачот.

Бацька будучага намесьніка міністра Уладзімір Кадлубай быў дырэктарам прафесійна-тэхнічнага вучылішча ў Міры Карэліцкага раёна.

Аляксандр вучыўся ў БДУ на гістарычным факультэце, тут жа сустрэў будучую жонку Алену.

Яна цяпер працуе настаўнікам гісторыі ў СШ №8 у Лідзе. Дзве іх дачкі–блізняткі Вера і Люба перайшлі ў дзевяты клас.

Аднакурснікі Аляксандра ўспамінаюць, што ён адрозніваўся высокай культурай, паважлівым стаўленнем да ўсяго беларускага, але пры гэтым, па іх словах, быў кан’юнктуршчыкам.

На гістфаку вучылася і сястра Аляксандра Аксана. Цяпер яна жыве ў Маскве, выйшла замуж за расейца.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

21 кастрычніка 2026, 17:5817
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5715
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Далучайцеся да нас