Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Народныя танцы ў Магілёве

Народныя танцы ў Магілёве

29 ліпеня 2019, 22:33 Культура 54
Народныя танцы ў Магілёве

А вы любіце танчыць беларускія народныя танцы?

Паспрабуйце – і дакладна палюбіце! Зусім не ўмееце танцаваць? Нават калі вы не ўмееце танцаваць – не бойцеся! Бо галоўнае ў танцы – гэта задавальненне. Бо танцы – гэта не толькі сродак выявіць сябе, а ў першую чаргу – канал камунікацыі, магчымасць падзяліцца эмоцыямі, пазнаёміцца бліжэй адно з адным.

Суполка аматараў народных танцаў у Магілёве з надыходам лета ладзіць танцы на пешаходнай вуліцы каля аднаго з самых прыгожых і старажытных будынкаў горада, які з’яўляецца помнікам грамадзянскай архітэктуры 17 ст. – музея В.К. Бялыніцкага-Бірулі. Запрашаюць усіх, хто любіць танчыць. Танчаць пад электрапатэфон, іншым разам завітае і мясцовы гарманіст з дударом. Рыхтавацца да танцаў не складана, патрэбны толькі зручны абутак і адзенне, а таксама добры настрой. Кіраўнік музея В.К. Бялыніцкага-Бірулі Святлана Строгіна з задавальненнем дае дазвол на пляцоўку і танчыць разам з усімі.

Праграма танцавальных вечароў складаецца з дзясятка простых танцаў: першы раз танчаць-паказваюць, другі раз вучаць. А ў другім аддзяленні танчаць тое, што хочуць – трохі складаней.

Праект “Беларускія народныя танцы ў Магілёве” распачыналі Воля Чапіга з Наташай Родзькінай, а зараз арганізацыяй займаецца Волечка Семчанка.

Танцпляцоўка народных беларускіх танцаў у Магілёве павыджыгала на Вялікім гарадскім пікніку: усе ўдзельнікі суполкі не толькі танчылі, але і вельмі актыўна вучылі людзей засвойваць базавыя рэчы традыцыйнага танцу, найперш асноўны крок (трохкрок) ды іншыя рухі.

3 ліпеня на Дзень Незалежнасці Беларусі ТБМ імя Ф. Скарыны г. Магілёва далучылася да грамады: танчыла разам з мінакамі на пляцоўцы “Пешаходка”.

 

Народныя танцы – не проста забаўка і актыўнасць, гэта канцэнтрацыя народнага досведу і культуры для найлепшага трэнінгу, фізічнага, маральнага, нават разумовага. Танчыць пад простыя рытмічныя мелодыі, здаецца, проста, але кожны танец складаецца з некалькіх рухаў, нескладаных, але прадуманых, за якімі трэба паспяваць, падтрымліваць добрую каардынацыю, не губляць сувязь з партнёрам. Гэтыя рухі і мелодыі ўдасканальваліся на працягу стагоддзяў, а можа, і болей, таму ніякія сучасныя фітнесы і трэнінгі не дадуць большага эфекту ў аздараўленні арганізму. Больш таго – нацыянальныя танцы ўласцівыя пэўнай мясцовасці, генатыпу мясцовых жыхароў, іхняму ладу жыцця, яны ўваходзяць у рэзананс з целам і душой, трапляюць у самыя глыбіні падсвядомасці, вяртаюць да спрадвечных каштоўнасцяў і ўяўленняў.

Наталля Шамянкова,

Магілёў.

Фота: Алесь Сабалеўскі.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

21 кастрычніка 2026, 17:5815
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2514
Далучайцеся да нас