Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дапамажыце беларускамоўнай кінастужцы атрымаць гук!

Дапамажыце беларускамоўнай кінастужцы атрымаць гук!

24 ліпеня 2019, 22:30 Грамадства, Культура, Навіны 28
Дапамажыце беларускамоўнай кінастужцы атрымаць гук!

Абыякавасць, зайздрасць, эгаізм забіваюць у нас чалавечнасць. Калі мы будзем абыякавыя адзін да аднаго, калі не будзем змагацца з чалавечымі заганамі, то кім мы станем? І ці зможам мы зваць сябе ганарлівым словам «чалавек»?

На краўдфандынгавай платформе ulej.by абвешчаны збор сродкаў на агучку кароткаметражнага мастацкага фільма «Акно».
 

«Генадзь ляжыць у хоспісе ў адной палаце з Алесем, натхнёна слухае гісторыі суседа пра тое, што адбываецца за акном. Праз некаторы час Генадзь хоча трапіць да акна і ўбачыць свет на ўласныя вочы. Але да акна яго не перакладаюць, эгаізм і амбіцыі бяруць над ім верх…»

Гэтая сацыяльна-псіхалагічная драма пра каштоўнасць чалавечага жыцця. Пра зайздрасць. Пра эгаізм. Пра абыякавасць. Аўтары фільма хочуць данесці да гледача асноўную думку: не важна, які свет знаходзіцца за акном, важна, хто мы і як мы яго бачым.

Аўтары сцэнарыя фільма: Вікторыя Федарынчык, Алена Ясінская, Улад Кахановіч. Рэжысерка-пастаноўшчыца: Алена Ясінская. У галоўных ролях: Генадзь Фамін, Кастусь Міхаленка, Алеся Пухавая, Віктар Бойка.
Стужка амаль гатовая, засталося зрабіць гук: гэта і музыка для фільма, і чыстка гука запісанага на здымачнай пляцоўцы, і запіс новых неабходных гукаў, а потым звядзенне ўсіх гукаў у адну гукавую карціну фільма. На гэта і збіраюцца грошы. А пасля аўтары плануюць дасылаць фільм «Акно» на міжнародныя фестывалі.

Да 6 верасня неабходна сабраць мінімум 1 500 рублёў. Хто ведае, можа, падтрымаўшы фільм «Акно», вы спрычыніцеся да стварэння першага беларускага лаўрэата «Оскара»?
 
 

Хочаце ведаць больш?

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2817
Каля 20 школ па ўсёй краіне ўдзельнічаюць у "інавацыйным" праекце: у часткі навучэнцаў бяруць адбіткі пальцаў
Грамадства

Каля 20 школ па ўсёй краіне ўдзельнічаюць у "інавацыйным" праекце: у часткі навучэнцаў бяруць адбіткі пальцаў

21 снежня 2018, 12:0016
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2216
Далучайцеся да нас