Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Таткава мова, матулін напеў”

“Таткава мова, матулін напеў”

28 лютага 2024, 21:47 Мова 41
“Таткава мова, матулін напеў”

Лідскія пісьменнікі – частыя госці ў вучняў 11 школы г. Ліды. Прадметныя тыдні, юбілеі, урачыстыя падзеі…

Нагодай для чарговай сустрэчы на гэты раз стаў Дзень роднай мовы. А хто як не сапраўдны пісьменнік данясе да падлеткаў прыгажосць роднага слова? І назва літаратурнай гасцёўні “Таткава мова, матулін напеў…” сапраўды адпавядала нагодзе сустрэчы.

Словы выбраны не выпадкова, гэта радкі з верша лідскай паэтэсы Ганны Рэлікоўскай, якая і завітала ў госці да вучняў. Юныя аматары паэзіі пачулі неверагодна прыгожыя вершы на роднай мове ў выкананні аўтара і змаглі ацаніць шматграннасць творчасці Ганны Леанардаўны. З заміраннем сэрца, здавалася, некаторыя падлеткі слухалі паэтычныя шэдэўры, якія былі прысвечаныя роднай мове, малой радзіме, любай матулі, роднай дачцэ, кахан-ню. Прыйшліся да спадобы юнакам ды дзяўчатам і жартоўныя вершы, амаль гумарэскі, на сучасныя сюжэты, якія непасрэдна маюць адносіны да моладзі.

Цікавымі для ўдзельнікаў гасцёўні стала і біягра-фічная даведка пра паэтэсу. Ганна Леанардаўна цяпер знаходзіцца на заслужанным адпачынку, але ў мінулым яна працавала настаўніцай гісторыі ў СШ № 8, 17, і амаль адзінаццаць гадоў яе працоўны шлях быў звязаны з 11-й лідскай школай, дзе яна з 2006 па 2017 год выконвала абавязкі намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце. Родам яна з вёскі Кянці Лідскага раёна, якую вучні наведалі віртуальна падчас прагляду паэтычнай відэазамалёўкі. Шмат друкуецца ў перыядычных выданнях, часопісах “Западная Двина”, “Метаморфозы”, яе вершы размешчаны ў паэтычных зборніках “Ад лідскіх муроў”, “Дарослыя – дзецям”, “Мая маленькая радзіма”, “Шануйце роднае слова”, “Поэзия – души движение” і інш. Тэмы вершаў яна не выбірае, не прыдумвае, яны, як заўважыла паэтэса, складаюцца самі. Друкуе свае вершы з часу, калі была навучэнкай Ваўкавыскага педагагічнага вучылішча. А паэтычны дэбют на старонках лідскага раённага выдання “Уперад”, цяпер “Лідская газета”, адбыўся ў 1983 годзе. Да сёняшняга дня Ганна Леанардаўна захоўвае нумары газет, дзе былі надрукаваны яе вершы яшчэ пад дзявочым прозвішчам Стэфановіч. Сёння паэтэса з’яўляецца ўдзельніцай некалькі літаратурных аб’яднанняў: “Чертог поэта”, “Суквецце” пры рэдакцыі “Лідскай газеты”, рэспубліканскага грамадскага аб’яднання беларускага літаратурнага саюза “Полоцкая ветвь”.

Мілагучная паэтычная мова, цікавасць да творчасці таленавітай паэтэсы і прыемнай суразмоўцы, удумлівыя погляды вучняў, усмешкі на жартоўныя вершы – усё гэта стварыла цёплую атмасфера сустрэчы літаратурнай гасцёўні “Таткава мова, матулін напеў…”, якая прайшла ў школьнай бібліятэцы і, я ўпэўнена, надоўга застанецца ў памяці вучняў.

Наталля Мікалаеўна АНАШКЕВІЧ,

класны кіраўнік 11 класа

г. Ліда, школа № 11.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе
Грамадства

У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе

19 снежня 2018, 10:2314
“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў
Культура

“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў

26 чэрвеня 2025, 20:0714
Далучайцеся да нас