Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
На Купалле беларушчыны большае. Раённае абрадавае свята “Купалле” адзначылі ў Лідзе

На Купалле беларушчыны большае. Раённае абрадавае свята “Купалле” адзначылі ў Лідзе

22 ліпеня 2019, 21:37 Культура 27
На Купалле беларушчыны большае. Раённае абрадавае свята “Купалле” адзначылі ў Лідзе

Шматлюдна было 6 ліпеня каля Лідскага замка, дзе ладзілася раённае абрадавае свята “Купалле”. Жыхарам Лідчыны даспадобы гэтае мерапрыемства, пра што сведчыць колькасць гледачоў, якіх прыбывае з кожным годам.

Святочную дзею на сцэне адкрыў лірнік і пад музыку сапраўднай ліры пачаў аповед пра святкаванне Купалля нашымі продкамі. Затым эстафету перанялі спадарыня Купаліна і спадар Купала, якія запрашалі карагодзіць, гуляць у народныя гульні. Спадарыня Зельніца дапамагала праводзіць варажбу на вяночках і правесці конкурс на самы прыгожы вянок на свяце. А вянкоў, трэба сказаць, было багата! Іх плялі і давалі майстар-клас па пляценні работнікі Крупаўскага, Дварышчанскага, Беліцкага дамоў культуры, Ходараўскага сельскага клуба-бібліятэкі. Вялікая чарга за вянкамі стаяла каля прадстаўнікоў Бердаўскага культурна-дасугавы цэнтра. І не дзіўна! Бо тут завіхаліся хлопцы: Мікалай Сакалоўскі і Дзмітры Сакалоў.

Воклічамі і вясёлымі выкрыкамі прысутныя сустракалі Вадзяніка разам з яго світай, прыплыўшых на лодках. Праводзілася квэст-гульня “У пошуках папараць-кветкі”. Ласавальня з дэгустацыяй травяных напояў частавала гасцей свята духмянай гарбатай. Гучна прайшоў канцэрт калектыва “Забабоны” з горада Менска.

Але кульмінацыйным момантам свята, як і заўжды, стала купальскае вогнішча, да якога ўдала прыпісалася фольк-фаер-шоу ад тэатра агню “ZHARA” з горада Ліды.

Лідскі РЦКНТ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0415
Далучайцеся да нас