Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Прэзентацыя Збору твораў Міхала Шымялевіча

Прэзентацыя Збору твораў Міхала Шымялевіча

16 ліпеня 2019, 09:00 Выданні 23
Прэзентацыя Збору твораў Міхала Шымялевіча

Міхал Шымялевіч не напісаў ні аднаго твора па-беларуску. Аднак жа першая яго сапраўдная кніжка выйшла менавіта па-беларуску.

6 ліпеня ў канферэнц-зале Лідскага замка прайшла прэзентацыя Збору твораў Міхала Шымялевіча, якая распачала серыю “Лідскі кнігазбор”. Было вельмі важна правесці прэзентацыю ў замку, бо менавіта артыкул Міхала Шымялевіча пра Ліду і Лідскі замак, надрукаваны ў “Виленском календаре” ў 1906 годзе паклаў пачатак вывучэнню гэтага помніка нашай гісторыі

Вёў імпрэзу супрацоўнік Лідскага музея Алесь Хітрун.

Укладальнік кнігі Леанід Лаўрэш спыніўся больш на асобе Міхала Шымялевіча, у прыватнасці, на яго нацыянальнасці, бо той на крутых паваротах гісторыі пісаў сябе то барцяком, то беларусам, то палякам, то проста тутэйшым, што, мабыць, найбольш адпавядае праўдзе. Хоць вельмі важны і той факт, што менавіта Міхал Шымялевіч быў адзіным дэпутатам ад Таварыства беларускай школы, абраным у Лідскую раду ў міжваеннай Польшчы. У другой палове 1930 гадоў М. Шымялевіч увайшоў у склад рэдакцыі найлепшага краязнаўчага выдання Заходняй Беларусі “Ziemi Lidzkiej”, дзе ў кожным нумары друкаваў па некалькі грунтоўных матэрыялаў з гісторыі Лідчыны.

Рэдактар выдання Станіслаў Суднік спыніўся на тым, як стваралася кніга, як спрыялі ёй вышнія сілы, бо артыкул М. Шымялевіча пра літоўскіх татараў, надрукаваны ў  “Виленском календаре” ў 1905 годзе, быў знойдзены Леанідам Лаўрэшам на нейкім татарскім сайце ўжо тады, калі кніга была гатовая для перадачы ў выдавецтва. У кнізе змешчаны вялікія матэрыялы, якія не друкаваліся нідзе раней, а перакладаліся з рукапісаў, знойдзеных у бібліятэцы Асалінскіх ва Уроцлаве.

Аляксандр Колышка, старшыня Таварыства польскай культуры  на Лідчыне, які атрымаў сло-ва наступным, у свой час шмат зрабіў, каб сабраць усе даваенныя нумары “Ziemi Lidzkiej”, а таксама каб у новы час надрукаваць многія артыкулы Міхала Шымялевіча. Сп. Колышка вельмі станоўча ўспрыняў выхад кнігі і толькі задаўся пытаннем, чаму палякі не выдалі такую кнігу раней па-польску.

Такім чынам вялікая справа па выданні спадчыны Міхала Шымялевіча завершана. Па-за кнігай застаўся невялікі артыкул пра Салечнікі, які вядома, што быў, але знайсці які пакуль не ўдалося.

Асобнікі кнігі перададзены ў Лідскі музей, у Лідскую раённую бібліятэку, у іншыя зацікаўленыя ўстановы. Прыватныя асобы могуць набыць кнігу ў шапіку Лідскага музея. Неўзабвве яна мае з’явіцца ў лідскім “Кніжным свеце”. Наклад невялікі, паспяшайцеся.

Яраслаў Грынкевіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка
Навука

Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка

1 снежня 2020, 20:0018
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Далучайцеся да нас