Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Прайшлі першыя заняткі новага сезону “Гістарычнай школы” з Алегам Трусавым

Прайшлі першыя заняткі новага сезону “Гістарычнай школы” з Алегам Трусавым

16 ліпеня 2019, 09:25 Навука, ТБМ 16
Прайшлі першыя заняткі новага сезону “Гістарычнай школы” з Алегам Трусавым

27 чэрвеня, прайшлі першыя заняткі новага сезону “Гістарычнай школы” з Алегам Трусавым, археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук. На сустрэчу прыйшло два дзясяткі чалавек рознага ўзросту. Адкрывала сустрэчу старшыня ТБМ спн. Алена Анісім, якая адзначыла, што сёння асабліва адметны дзень не толькі дзякуючы заняткам гістарычнай школы, але і ў сувязі з 30-годдзем ТБМ. На сустрэчы ладзіліся прагляды гістарычных фільмаў вядомага гісторыка Алеся Краўцэвіча пра Мір і Мірскі замак, а Алег Трусаў распавёў пра тое, што засталося за кадрам.

Штомесяц спланаваны па 1-2 лекцыі, у якіх сп. Трусаў будзе распавядаць пра гісторыю розных гарадоў Беларусі, сярод якіх Мір, Слонім, Валожын, Мсціслаў і мястэчка Івянец.

Чакаем у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13).  Уваход вольны.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
19 стагоддзе беларускай мовы
Мова

19 стагоддзе беларускай мовы

7 верасня 2020, 09:0815
Далучайцеся да нас