Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Выстава ўкраінскага фатографа Аляксея Зінчанка «Ромы – гэта мы»

Выстава ўкраінскага фатографа Аляксея Зінчанка «Ромы – гэта мы»

11 ліпеня 2019, 23:10 Грамадства, Культура, Навіны 23
Выстава ўкраінскага фатографа Аляксея Зінчанка «Ромы – гэта мы»
Пачатак: 12.07 (19:00)
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»

(Мінск, вул.Кастрычніцкая, 19)
Кошт: Уваход вольны

«Ромы – гэта мы»: 12 ліпеня ў 19:00 у Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адкрываецца выстава ўкраінскага фатографа Аляксея Зінчанка. Уваход вольны!

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» пры падтрымцы Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь запрашае ўсіх разам з аўтарам праекта – Аляксеем Зінчанка, пражыць адзін дзень у Закарпацкім табары. Наведвальнікі выставы змогуць акунуцца ў незнаёмы для нас побыт і паразважаць над тым, ці гатовыя мы прыняць іншую культуру і сацыяльную ролю, быць адкрытымі і ўлічваць правы меншасці? Выстава будзе доўжыцца з 12 па 26 ліпеня.

Куратар выставы «Ромы – гэта мы» Канстанцін Дарашэнка:

««Цыгане – гэта ўпрыгожанне любой краіны», – кажа ўкраінскі спявак, наследнік старадаўняй ромскай артыстычнай дынастыі Пётр Чорны. Ён мае на ўвазе зусім не толькі рамантызаваны вобраз вандроўных шукальнікаў волі і забаўляльную функцыю майстроў «нястрымнага свята». Ён усведамляе адрозненне асаблівага жыццеўладкавання, што захоўваецца стагоддзямі яго народам, які жыве як нацыянальная меншасць па ўсім свеце, у асяроддзі магутных культурных і цывілізацыйных уплываў, як каштоўнасць. Як тое, што заўсёды вылучаецца, звяртае на сябе ўвагу, здзіўляе, бянтэжыць і зачароўвае…

Ромы – увасабленне ўнікальнай, неўсведамлёнай імі самімі моцы антыглабалізму, бо, у пераважнай большасці, насуперак усім спакусам цывілізацыі з яе камфортам, працягваюць выбіраць архаічную традыцыю, грэбуючы сацыяльнымі ліфтамі, выгадамі найноўшых тэхналогій і лічбавай рэальнасці. Не дзіўна, што іх жыццё прыцягвае ўвагу, жаданне глядзець у iх, як у людзей. Менавіта за гэтым Аляксей Зінчанка паехаў у ромскі табар на Закарпацці і менавіта гэта ён злавіў у сваіх фотаздымках: чалавечыя пачуцці, эмоцыі, характары, побыт без тэхналагічных або сацыяльна сканструяваных напластаванняў. Работы Зінчанка раскрываюць нам, што прастата ня ёсць дзікунства, што беднасць і непераборлівасць – не аўтаматычны сінонім гора, што прыгажосць чалавека не залежыць ад яго дагледжанасці і зробленасці. Мастак не стварае штучнай ідыліі, не прапаноўвае і экзатызіруючага каланіяльнага погляду на аб’ект сузірання. У яго цыкле прысутнічаюць і смутак, і стомленасць, і злосць. Асноўнае ж – выразная ромская вітальнасць».

 

У рамках адкрыцця выставы пройдзе адкрытая экскурсія па экспазіцыі ад аўтара Аляксея Зінчанка і куратара Канстанціна Дарашэнка. Уваход вольны!

бльш тут

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3416
Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ  З  НЯБЫТУ
Культура

Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ З НЯБЫТУ

28 кастрычніка 2019, 18:5315
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0015
Далучайцеся да нас