Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ШЭПЧУЦЦА ЯВАР З КАЛІНАЮ

ШЭПЧУЦЦА ЯВАР З КАЛІНАЮ

10 ліпеня 2019, 22:21 Грамадства, ТБМ 123
ШЭПЧУЦЦА ЯВАР З КАЛІНАЮ

Тут купалаўскі дух не патух,

Тут купальскі агніска палае.

Іван Івашка.

 

А яны і сапраўды шэпчуцца, тыя явар і каліна, толькі не з верша Янкі Купалы, а рэальныя, пасаджаныя ў невялікім прыватным парку паэта Івана Івашкі са стаўпецкага Вязаўца.

Паэт ёсць паэт: на дзялянцы бацькоўскай зямлі, што праз дарогу ад спадчыннай хаты, не хацелася яму карпець над градамі капусты, гуркоў ды памідораў – разгадаваў ён парк. Да састарэлых дзядоўскіх яблынь падсадзіў елку ды ліпы, арэшнік і бярозы, граб і акацыю. Расстараўся і на явар, каб было з кім шаптацца калінцы. Штолета даглядаў і падкошваў. Свой парк так і назваў: “Явар і каліна”. Не было ў ім дарожак і лавак –  блукай, як у лесе, ад дрэва да дрэва, сядзі пад таполяй або прыхініся да клёна… Думай, разважай сам з сабою, складай вершы.

Два гады таму паэта не стала. А парк застаўся. Засталіся прыхільныя аднавяскоўцы,  шматгадовыя сябры, аматары добрага беларускага верша. Яны і сабраліся ў гэтыя Купалава-купальскія дні, каб усталяваць адмысловую шыльду, якая пазначыла б Іванаў парк. Аўтар ідэі і праекту Валер Дранчук, майстар-выканаўца памятнага знака Іван Дзявойна з родзічам Тадэвушам, аднавяскоўцы Алена Гарановіч і Зінаіда Чалых з унучкай, сябры Нясвіжскай арганізацыі ТБМ Ала Шчука з дачкой і Наталля Плакса – усе пагаджаліся на тым, што памяць працягвае жыццё і таго, хто адышоў, і тых, хто застаўся, сучаснікаў.

Асобная частка ўшанавальнай дзеі – успаміны. Тадэвуш Дзявойна прыгадаў першыя публікацыі школьніка-пачаткоўца Івана Івашкі ў раённай газеце, якая тады называлася “Голас селяніна”. Літаратурнай узнагародай паэту была пуцёўка ў Артэк. Валер Дранчук адзначыў шматгадовы няўрымслівы імпэт Івана да вандровак па Беларусі: Іван наведаў ці не ўсе літаратурныя гнёзды – месцы нараджэння беларускіх пісьменнікаў. І не толькі класікаў, але і сучасных. Пра свае падарожжы нярэдка распавядаў на сустрэчах з юнымі землякамі ў мясцовай Вішнявецкай школе. Зведаў радасць ад публікацыі трох зборнікаў сваіх вершаў. Усе яны выйшлі ў выдавецтве “Кнігазбор”. Ягонае сяброўства ў Саюзе беларускіх пісьменнікаў доўжылася каля дзесяці гадоў.

Іван Дзявойна, знаўца-захавальнік вязавецкай даўніны, гаспадар сядзібы-музея “Родны кут” кароткімі штрыхамі-згадкамі ўвёў прысутных у той беларускі вясковы свет, што гадаваў паэта. Як капалі калодзежы. Рабілі ветракі. Ткалі кросны.

Знак удзячнай памяці каля хаты паэта, адзначылі ўдзельнікі акцыі, – гэта і своеасаблівы ўнёсак у мясцовы агратурызм і папулярызацыю роднага слова.

Старшыня Нясвіжскай

арганізацыі ТБМ

Наталля Плакса.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Далучайцеся да нас