Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Еўрапейскае прызнанне беларускага артыста

Еўрапейскае прызнанне беларускага артыста

10 ліпеня 2019, 22:13 Культура 31
Еўрапейскае прызнанне беларускага артыста

21-23 чэрвеня вядомы беларускі спявак Зміцер Вайцюшкевіч знаходзіўся ў Лондане. Ён выступіў у Беларускім доме Згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі. Спадар Мікола Пачкаеў уручыў Змітру Вайцюшкевічу ад імя Рады БНР медаль да 100- годдзя БНР.

– Лонданскія беларусы прыўкрасныя, было шмат дзетак, як ні дзіва англамоўных, – падзяліўся ўражаннямі спявак па вяртанні на Беларусь.- Я шчыра  ўдзячны за прыём і ўзнагароду! Мне было вельмі прыемна! Хутка будуць новыя сустрэчы са слухачамі!

– Супраца з беларусамі ўсяго свету і з музыкамі іншых краін узбагачае,- сказаў спадар Зміцер. – Для мяне важна падтрымліваць свой прафесіяналізм і прапаноўваць новыя ідэі.

Так апошні дыск “Зорка Дзіва” быў запісаны з польскім струнным квартэтам пад кіраўніцтвам Хадрыяна Табэцкага. У партыі гітары і мандаліны браў удзел Віктар Цісла.

На працягу дзесяці гадоў я працаваў у Варшаве ў студіі “Буфа” разам з Янушам Юзафовічам і Янушам Стаклосам – найлепшымі сучаснымі польскімі кампазітарамі, раз на месяц выступаю ў спяктаклі, раней разам з польскімі музыкамі, з гуртам “Чарамшынай”  мы запісалі дыск “Што на сэрцы”. Яны жывуць на самай мяжы з Беларуссю, у мясцовасці Чарэмха. Раз на год у іх адбываецца фальклорны фестываль, з усяго свету прыязджаюць госці, і яны праслаўляюць свой рэгіён.

У студыі польскага радыё ў зале Вітольда Лютаслаўскага мы рабілі акампанемент польскаму гурту “Верхавіна”, які дзейнічаў пры Варшаўскім універсітэце, але спяваў украінскія і лэмкаўскія песні. На польскім тэлебачанні я ўдзельнічаў у запісе праграмы ” Тylko w Lwowe” з аркестрам студыі “Буфа”.

29 чэрвеня артыст накіраваўся ў Антверпен.

“Ад шчырага сэрца віншуем, улюбёны пясняр нашай сям’i!” – адгукнуліся на ўзнагароду карыстальнікі Фэйсбуку.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Далучайцеся да нас