Фестываль працягваўся 6 чэрвеня.

Творчая дэлегацыя Ліды і Лідскага раёна была прадстаўлена вельмі маштабна і ярка ва ўсіх ключавых кропках свята!
Лакацыя 1: Савецкая плошча (Беларускі падворак). Тэматычная пляцоўка “Легенды ажываюць тут”. Лідскі раён падрыхтаваў сапраўднае шоў-пагружэнне ў гісторыю:
Дэфіле гістарычных строяў: народная студыя “Дама сэрца” (Лідскі РЦКНТ) паказала калекцыю сярэднявечных і рэнесансных касцюмаў у праекце “Знакамітыя жанчыны нашай гісторыі”.

Музычны спектакль: наш знакаміты народны тэатр лялек “Батлейка” пад кіраўніцтвам Ірыны Вашкевіч паказаў захапляльнае прадстаўленне “Пяць танцаў для рыцара”.


Майстар-клас: навуковы супрацоўнік Ірына Дыдышка вучыла усіх ахвочых традыцыйнаму беларускаму мастацтву павязвання хустак і стварэння лялек-абярэгаў.
Майстар-класы па танцах зацікаўленым гледачам паказвалі: Ірына Вашкевіч, Наталля Шчалканогава, Ірына Дыдышка.
Лакацыя 2: галоўная сцэна на Савецкай плошчы.
Лідскія галасы і рытмы гучалі абодва дні ў рамках вялікіх канцэртных праграм:
Пятніца, 5 чэрвеня 18:30 – адкрываў марафон лідскіх талентаў на Беларускім падворку народны ансамбль “Вербіца” Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа.
Субота, 6 чэрвеня 12:00 – у грандыёзным творчым пралогу фестывалю выступілі адразу некалькі калектываў:
народны ансамбль песні і танца “Лідчанка”;
народная студыя эстраднай песні “Акцэнт”;
клуб аматараў хіп-хопа;
узорны ансамбль танца “Забавушка”;

народны вакальны ансамбль “Святліца” (філіял “Дзітвянскі ДК”);
студыя сучаснага танца “ArtDANCE STUDIO”;
Субота, 6 чэрвеня 12:40 – асобны сольны блок у канцэртнай праграме Гарадзенскай вобласці прадставіў ансамбль “Лідчанка”.
Лакацыя 3: пляцоўкі нацыянальных дыяспар.
Яўрэйская культура: каларытную праграму пада-рыў народны ансамбль яўрэйскай музыкі “Шалом” Лідскага Палаца культуры пад кіраўніцтвам Міхаіла Дзвілянскага.
Не адставалі ад Лідчыны і іншыя раёны вобласці.
Граматы, прызы і сувеніры ўручылі на галоўнай сцэне XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур яго ўдзельнікам і тым, хто ўнёс вялікі ўклад у арганізацыю шматнацыянальнага свята.
Бліжэй да вечара цэнтрам прыцягнення ў Гародні зноў стала плошча Леніна, дзе праходзіла ўрачыстая цырымонія закрыцця XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.
Людзі дзяліліся ўражаннямі, расказвалі пра самыя яркія лакацыі, на якіх пабывалі за дзень. “Беларускі па-дворак сёння проста прывёў у захапленне, а яшчэ вель-мі ўразілі падворкі тых народаў, культуру якіх мы ведаем менш. На азербайджанскім з задавальненнем павучыліся танцаваць лезгінку. У індыйцаў палюбаваліся сары, пагля-дзелі, як выступаюць розныя школы танцаў, на грузінскім пакаштавалі шашлыкоў, а разам з рамаламі нават крыху паспявалі”, – расказалі гродзенцы Марыя і Марына Козіч, мама і дачка.
Абедзве лічаць, што з кожным разам фестываль нацыянальных культур становіцца ўсё больш цікавым, камфортным для людзей. Гасцей вельмі шмат, і амаль нідзе няма чэргаў, шмат месцаў на фудкортах, усе добразычлівыя, настрой цудоўны.

І вось першыя акорды ўрачыстай цырымоніі прагучалі ў выкананні Нацыянальнага Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь. Танцуюць любімыя не толькі гара-дзенцамі, але і ўсёй краінай “Белыя росы”. Гучаць словы падзякі ўсім, хто ствараў фестываль.
Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь Аляксандр Румак і старшыня Гарадзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта ўручылі граматы і прызы кіраўнікам грамадскіх нацыянальна-культурных аб’яднанняў, якія ўдзельнічалі ў фестывалі.
– З радасцю і натхненнем, з жаданнем паказаць сваю культуру, традыцыі прыехалі ў Гародню прадстаўнікі 42 нацыянальнасцей. Свята яшчэ раз пацвердзіла, што Беларусь – краіна міру і згоды, людзі больш як 150 нацыянальнасцей жывуць тут у добрых адносінах. Як сказаў наш Прэзідэнт, “мы адзіная сям’я, усе людзі тут нашы. Мы цэнім і беражом нашу дабраславёную зямлю”, – сказаў, звяртаючыся да ўдзельнікаў і гасцей, Аляксандр Румак.
Алена Пасюта нагадала аб тым, што фестываль не заканчваецца. Ён прадаўжаецца два гады, і ў 2028 годзе Гародня будзе рыхтавацца прыняць заключныя мера-прыемствы ўжо XVI Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.
Памятны прыз “За вернасць фестывалю”, засна-ваны сёлета, прадстаўнікі Міністэрства культуры Беларусі ўручылі тым, хто ўнёс вялікі ўклад у арганізацыю шмат-нацыянальнага свята – работнікам Гарадзенскага абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, кіраўнікам мастацкіх калектываў, тым, хто працаваў на першых фестывалях дзесяцігоддзі таму.
Прадоўжыўся фестывальны вечар у Гародні выступленнем вакальнай групы “Чысты голас”. На заканчэнне на галоўнай сцэне даў “Рок-канцэрт з аркестрам” заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Нацыя-нальны Прэзідэнцкі аркестр.

