Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Да 30-годдзя ТБМ. Мова спрыяе згуртаванню беларусаў

Да 30-годдзя ТБМ. Мова спрыяе згуртаванню беларусаў

10 ліпеня 2019, 21:47 ТБМ 30
Да 30-годдзя ТБМ. Мова спрыяе згуртаванню беларусаў

Ветэрану  Вялікай Айчыннай вайны і ветэрану ТБМ Феліксу Уладзіміравічу Шкірманкову 27 траўня споўнілася 93 гады. У гэты дзень нашаму шаноўнаму актывісту ўручылі медаль да 100-годдзя БНР. Шчыра віншуем спадара Фелікса!

– З пачаткам вайны я пакінуў родны край.  Доўгі час я жыў у Расіі, удзельнічаў у геалагічных экспедыцыях, працаваў сярод рускамоўнага асяроддзя. Калі я чуў роднае слова, душа мая пачынала трапятаць ад радасці! У сталым веку, калі прыехаў на Радзіму, даведаўся аб стварэнні ТБМ.

Дзякуючы Нілу Гілевічу я вярнуўся ў беларускамоўнае асяроддзе, таму з удзячнасцю захоўваю яго кнігі з аўтографамі, лісты. Я адразу пачаў думаць, як дапамагчы ТБМ. Калі я выступаю на любых мерапрыемствах у Слаўгарадзе, то заўсёды гавару па-беларуску. Родная мова для народа – тая цагліна, з якой будуецца дзяржава. Мы павінны ведаць свой радавод, сваю гісторыю. Родная мова служыць згуртаванню беларусаў. Наша гістарычная спадчына – у роднай мове!

Запісала Э. Оліна,

фота аўтара

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0617
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2615
Далучайцеся да нас