Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Да 30-годдзя ТБМ. Арганізацыя сыграла важную ролю ў нацыянальным Адраджэнні

Да 30-годдзя ТБМ. Арганізацыя сыграла важную ролю ў нацыянальным Адраджэнні

3 ліпеня 2019, 07:34 ТБМ 16
Да 30-годдзя ТБМ. Арганізацыя сыграла важную ролю ў нацыянальным Адраджэнні

Пра запачаткаванне ТБМ гаворыць акадэмік  Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі:

– У 1989 годзе адбыўся I устаноўчы з’езд ТБМ. У той час мы з бацькам толькі нядаўна вярнуліся на Радзіму, з якой былі разлучаныя на 40 гадоў. У маім жыцці так адбылося, што я ніколі не вучыўся беларускай мове, 40 гадоў пражыў у Расіі і толькі пад уплывам свайго бацькі пачаў пісаць і размаўляць па-беларуску. Вярнуўшыся ў Беларусь, я з вялікім задавальненнем пачаў карыстацца роднай мовай. Таму я быў рады працэсам нацыянальнага адраджэння і беларусізацыі. Ніл Гілевіч запрасіў мяне ўвайсці ў склад Рады ТБМ.

Ганаруся тым, што з самага пачатку стварэння арганізацыі я стаў сябрам Рады. Па просьбе Ніла Гілевіча я напісаў артыкул, які быў надрукаваны ў першым нумары “Нашага слова”. Ад самага пачатку ўсе ставіліся да ўдзелу вельмі прыхільна, упарта і мэтанакіравана працавалі. Справа была распачата цудоўная і высокая! Была пастаўлена задача па адраджэнні беларускай мовы ў дзяржаўным, грамадскім і духоўным жыцці народа, каб садзейнічаць зберажэнню і развіццю нацыянальнай культуры і народных традыцый, гістарычнай памяці і фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці.

Арганізацыя сыграла важную ролю ў нацыянальным Адраджэнні. 

Жадаю далейшых поспехаў ТБМ як найважнейшай арганізацыі ў шанаванні і папулярызацыі беларускай мовы!

Сёлета мне ідзе ўжо 91 год, але ў мяне ёсць вялікая цікавасць да жыцця і імкненне працаваць!

Запісала

Э. Дзвінская.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У 1921г. 30 кастрычніка пачаў працаваць БДУ.
Грамадства

У 1921г. 30 кастрычніка пачаў працаваць БДУ.

30 кастрычніка 2018, 13:4816
ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ
ТБМ

ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ

1 чэрвеня 2021, 07:0716
Гарбуз- цудоўны суперфуд
Грамадства

Гарбуз- цудоўны суперфуд

31 кастрычніка 2018, 00:2416
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0616
Далучайцеся да нас