Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
185 год з дня публікацыі паэмы Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш”

185 год з дня публікацыі паэмы Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш”

28 чэрвеня 2019, 22:49 Выданні, Мова, Навіны 229
185 год з дня публікацыі паэмы Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш”

Сёння адзначаецца роўна 185 год з дня публікацыі найбуйнейшага твора Адама Міцкевічава “Пан Тадэвуш”. Гэта самы значны мастацкі твор паэта, вялікая нацыянальная эпапея. Поўная назва — «Пан Тадэуш альбо апошні заезд на Літве: Шляхоцкая гісторыя з 1811 і 1812 г. у дванаццаці быліцах вершам» (Pan Tadeusz, czyli Ostatni zajazd na Litwie. Historia szlachecka z roku 1811 i 1812 we dwunastu księgach wierszem).

«Пан Тадэвуш» — гэта мастацкая энцыклапедыя жыцця Беларусі канца ХVII — пачатку ХІХ стагоддзя, напісаная геніяльнай рукой паэта-патрыёта. Узнікшы прыблізна ў адзін час з «Яўгеніем Анегіным» (1830) Аляксандра Пушкіна і «Фаўстам» (1832) Іагана Вольфганга Гётэ, твор гэты адкрыў усяму чалавецтву непаўторнасць насельнікаў і прыроды яшчэ аднаго кутка зямлі, што быў да таго часу terra incognitа.

Беларускія пераклады

Упершыню поўны пераклад на беларускую мову паэмы А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш» выканаў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у 1850-я гады. 

У 1892 у Львове Аляксандр Ельскі выдаў перакладзеную ім на беларускую мову першую песню паэмы «Пан Тадэвуш».

Выкананы ў 1931—1932 гг. у лёхах польскіх турмаў вядомым беларускім грамадскім і палітычным дзеячам Браніславам Тарашкевічам пераклад «Пана Тадэвуша» ў выніку паўторнага арышту ўжо ў СССР, апынуўся ў нетрах падвалаў НКУС[9] і пазней быў выдадзены асобным выданнем.

Пятро Бітэль працаваў над перакладам у 1953-1955, падчас зняволення. Вынік яго працы быў апублікаваны толькі ў 1998, да двухсотгадовага юбілею Міцкевіча.

Пераклад паэмы, зроблены Язэпам Семяжонам, выйшаў у 1985.

Крыніца: Вікіпедыя

 

***

Мой родны край, Літва! Ты нам нібы здароўе,
Што вучымся цаніць і згадваем зь любоўю,
Як страцім. Зноў цябе ў дзівосным харастве
Прыгадваю й пішу, бо смутак сэрца рве.

О, дзева чыстая, што ў чанстахоўскім храме
Ратуеш сьвет ад зла і ў Вострай сьвеціш Браме,
Што мой Наваградак бароніш зь верным людам!
Ты мне маленькаму жыцьцё вярнула цудам.
(Як маці плакала, сьвятой Тваёй апекі
Благаючы! І ўзьняў я мёртвыя павекі,
Гатовы пехатой шукаць Твайго парога,
Уратаваны сын – удзячны Сыну Бога.)
Зрабі нам цуд, усіх вярнуўшы да айчыны.
А сёньня ў родны кут нясі мае ўспаміны, –
Туды, дзе высяцца пагоркі між барамі,
Дзе Нёман у лугах, нібы ў зялёнай раме,
Дзе збожжа колеры каштоўныя сплятае,
Бо жыта – срэбнае, пшаніца – залатая,
Дзе грэчка – нібы сьнег, сьвірэпка – як з бурштыну,
Дзявочаю красой румяніць канюшыну,
Ды зрэдку на мяжы, каб сэрца лад узрушыў,
Зялёнай вартаю – ціхуткі шэпт ігрушаў.

Урывак апублікаваны ў Фэйсбуку – Andrej Khadanovich

 

Пан Тадэвуш А. Міцкевіча ў перакладзе Б. Тарашкевіча

 

1 of 6
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

11 кастрычніка 2026, 16:3815
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

28 сакавіка 2019, 11:3714
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4914
Далучайцеся да нас