Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Выйшаў з друку, дваццаты, юбілейны, нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”

Выйшаў з друку, дваццаты, юбілейны, нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”

25 чэрвеня 2019, 19:50 Выданні 37
Выйшаў з друку, дваццаты, юбілейны, нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”

Паэзія ў выданні прадстаўлена вершамі Наты Драздовай, Янкі Каліноўскага, Кацярыны Глухоўскай, Анхелы Эспіносы Руіс, Марыны Ількевіч, Уладзіміра Шыпілы, Лізаветы Дамінікі Панамаровай, Алеся Мацулевіча, Дар’і Дарошка і Міколы Лешчуна.

Раздзел “Проза” складаюць апавяданні Міколы Адама, Сяргея Календы, Юльяны Пятрэнка, Наталлі Бучынскай, Марыі Сцяфанавай, Лявона Валасюка і Вінцэся Мудрова.

У раздзеле “Пераклады” друкуюцца вершы вядомай балгарскай паэткі Элкі Няголавай.

Раздзел “Крытыка” адкрывае “марсіянскае” эсэ Васіля Дранько-Майсюка, прысвечанае Паўлюку Трусу. Пра “значнае” і “выпадковае” ў жыцці творцы – гутарка Эдуарда Акуліна з музыкам і літаратарам Юрыем Несцярэнкам. Уражаннямі ад наведвання “Новага свету” дзеліцца ў сваіх “штатных нататках” Уладзімір Сіўчыкаў. Да юбілею Анатоля Сыса  Алесь Бяляцкі змяшчае “Сем лістоў” паэта, адрасаваных ягоным блізкім сваякам. Артыкулам “Планіда Сяргегея Панізьніка” Тамара Аўсяннікава віншуе вядомага паэта з 60-годдзем творчага шляху. Сяргей Чыгрын знаёміць чытачоў з невядомымі старонкамі жыцця братоў Хлябцэвічаў. Яна Будовіч аналізуе праблемы творчага росту ў паэзіі Янкі Каліноўскага. Эдуард Дубянецкі разглядае паэтычны сусвет маладой паэткі Галіны Сіўчанка. Пад назвай “Пасыльная з ніадкуль” друкуецца рэцэнзія Анатоля Трафімчыка  на паэтычны зборнік Анхелы Эспіносы Руіс…

Мастацкае афармленне нумара падрыхтавалі Дар’я Бунеева і Валерыя Праслава. Ілюстрацыі –  Анастасіі Чадзій.

Пытайце “Верасень” № 20 на сядзібе ТБМ (Румянцава,13). Чытайце “Верасень” на сайце: Kamunikat.org. Дасылайце свае творы ў “Верасень” на адрас: verasenchas@gmail.com.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4730
Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя
Выданні

Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя

18 снежня 2018, 10:5716
З днём нараджэння Данута Янаўна
літаратура

З днём нараджэння Данута Янаўна

13 снежня 2022, 21:3616
Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу
Навіны

Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу

26 сакавіка 2020, 10:1416
Далучайцеся да нас