Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памянулі Міхала Валовіча пад бел-чырвона-белымі сцягамі

Памянулі Міхала Валовіча пад бел-чырвона-белымі сцягамі

25 чэрвеня 2019, 19:20 Грамадства 27
Памянулі Міхала Валовіча пад бел-чырвона-белымі сцягамі

Сёлета 18 чэрвеня споўнілася 113 гадоў з дня нараджэння беларускага нацыянальнага героя, удзельніка паўстання 1830-1831 гадоў Міхала Валовіча, які па загадзе гарадзенскага губернатара генерал-маёра Мураўёва быў схоплены і павешаны 2 жніўня 1833 года ў Гародні каля Скідзельскай заставы.

У нядзелю, 16 чэрвеня, слонімцы, а таксама госці з іншых рэгіёнаў Беларусі, наведалі вёску Парэчча Слонімскага раёна, дзе каля вясковых могілкаў знаходзіцца мемарыяльны знак, прысвечаны Міхалу Валовічу і яго паплечнікам, якія загінулі за незалежную Беларусь у барацьбе з Расейскай імперыяй. Кіраўнік Слонімскай арганізацыі БХД Іван Бедка згадаў пра Міхала Валовіча і яго сяброў. У прыватнасці ён расказаў пра пачатак паўстання на Беларусі, спыніўся на біяграфічных звестках пра Міхала Валовіча.

Палітык з Менска Вячаслаў Сіўчык і сустаршыня руху салідарнасці “Разам” Алена Талстых адзначылі тое, што сёння, як ніколі, трэба ўшаноўваць нашых знакамітых людзей, якія змагаліся за незалежнасць Айчыны. Го-сці таксама падзякавалі слонімцам за памяць пра Міхала Валовіча. Нагадаем, што Міхал Валовіч нарадзіўся ў маёнтку Парэчча на Слонімшчыне ў сям’і слонімскага падкаморага са старадаўняга беларускага шляхецкага роду Валовічаў. Скончыў Віленскі ўніверсітэт, быў блізкі да тайных таварыстваў філама-таў і філарэтаў. Міхал Валовіч прымаў удзел у паўстанні 1830-1831 гадоў. Пасля разгрому паўстання эмігрыраваў у Францыю. Праз два гады зноў вярнуўся на Беларусь з мэтай узняць паўстанне супраць рускага царызму і абавясціць Беларусь дэмакратычнай рэспублікай. У 1833 годзе ён арганізаваў на Слонімшчыне паўстанцкі аддзел з некалькі дзесяткаў чалавек. Супраць яго Мураўёў-вешальнік кінуў 10 тысяч расейскіх салдат. У траўні аддзел Валовіча быў разбіты, а кіраўнік арыштаваны. Яго прывезлі ў Гародню і першы допыт вёў сам Мураўёў, які чакаў ад Валовіча сенсацыйных звестак пра яго аддзел. Але гэтага не адбылося. Змагар за нашу Бацькаўшчыну быў пакараны. Праз трыццаць гадоў тым жа Мураўёвым і ў такім жа 26-гадовым узросце , але не ў Гародні, а ў Вільні быў павешаны Кастусь Каліноўскі, прадаўжальнік справы Валовіча і кіраўнік нацыянальна-вызвольнага руху беларускага народа супраць расійскага зняволення. Падчас ушанавання да мемарыяльнага знака былі ўскладзены кветкі і запалены знічы.

Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён.

Фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2615
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Далучайцеся да нас