Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Студэнцкі хакатон у Гродна

Студэнцкі хакатон у Гродна

11 лістапада 2018, 00:05 Грамадства, Культура, Навіны, Навука 29
Студэнцкі хакатон у Гродна

Першы студэнцкі хакатон у Гродна ў гонар Тыдня студэнцтва дапаможа пабудаваць універсітэт будучыні.

Што гэта такое?
Гэта 6 гадзін, калі ўсе зацікаўленыя ў паляпшэнні сваіх ўнівераў збіраюцца разам, каб пазнаёміцца, паслухаць ідэі адзін аднаго, аб’яднацца па інтарэсам і зрабіць мінімальны працоўны прадукт з дапамогай ментараў з менскіх універаў. Табе не абавязкова трэба быць вопытным актывістам/кай і мець канкрэтную ідэю. Усе самыя цікавыя думкі і рашэнні прыходзяць менавіта ў камандзе!

Для каго? Для актыўных гарадзенскіх студэнтаў і моладзі. Таксама запрашаем школьнікаў і выкладчыкаў, гэта будзе цікава для ўсіх!
Хто арганізатар? Арганізатарам выступае Нацыянальны студэнцкі саюз (ЗБС). Мерапрыемства адбудзецца ў межах Тыдня студэнцтва.
Фінансавыя ўмовы: удзел бясплатны, арганізатары забяспечваюць удзельнікаў харчаваннем падчас хакатона.

Калі? 18 лістапада (нядзеля), 14.00 – 20.00
Дзе? Гродна, прастора uCentry (вул. Кірава, 3)

Падрабязнасці і рэгістрацыя тут.
Дэдлайн – 11 лістапада.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4915
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
ТБМ 30 гадоў працуе і натхняе грамадства
ТБМ

ТБМ 30 гадоў працуе і натхняе грамадства

10 ліпеня 2019, 16:2715
Далучайцеся да нас