Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Мова – душа народа

Мова – душа народа

25 чэрвеня 2019, 19:37 Мова 178
Мова – душа народа

Дзень 13 чэрвеня ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “ЛІДАТУР” на базе СШ №11 г. Ліды   прайшоў пад дэвізам “Жыву ў Беларусі, і тым ганаруся”. Усе рэжымныя моманты  праводзіліся на беларускай мове, выхаванцы чатырох атрадаў прымалі актыўны ўдзел у акцыі “Гавары са мной па-беларуску”. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з беларускімі народнымі танцамі – “Лявоніхай”, “Крыжачком”, “Янкай-полькай”, а затым развучылі іх падчас майстар-класа “Танцуем па-беларуску”.

Магчымасць паказаць сябе дзеці атрымалі і падчас караоке-шоў “100 песень для Беларусі”. Прыняць удзел маглі ўсе ахвотныя. Самымі актыўнымі былі выхаванцы чацвёртага атрада.

Вядома, павагу і любоў да роднай мовы можна выхоўваць не толькі з дапамогай музыкі і танцу. Немагчыма не ўспомніць пра паэзію. Творы беларускіх класікаў – майстроў слова – нікога не пакінуць абыякавым. Дзецям прапанавалі прачытаць любімы верш на беларускай мове падчас інтэлектуальнай гадзіны “Час чытаць на роднай мове”. Часцей за ўсё гучалі творы Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Якуба Коласа. Мерапрыемства было арганізавана на базе школьнай бібліятэкі.

А пазней прайшла спартландыя “Дужы, спрытны беларус”. Загадзя былі падрыхтаваны  шматлікія конкурсы, удзел у якіх прынёс дзецям многа станоўчых эмоцый. 

На завяршэнне гэтага цудоўнага дня быў арганізаваны флэшмоб “Мы любім родную мову”.

Многія выхаванцы распавялі, што дзень у лагеры прайшоў хутка і  быў вельмі насычаным. Галоўнае, што ён прайшоў недарэмна, бо дзеці сёння пачулі шмат новых беларускіх слоў  і атрымалі асалоду ад прыгажосці, чысціні і мілагучнасці роднай мовы. Хочацца верыць, што з цягам часу ўсё больш і больш яны будуць  размаўляць на роднай мове. Мова – душа народа. Пакуль жыве мова, жыве і народ. 

Нам. дырэктара лагера 

Барэйша Л.М.,

навучэнка Лідскага каледжа

Кулеш Кацярына.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка
Навука

Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка

1 снежня 2020, 20:0018
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Далучайцеся да нас