Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Да 30-годдзя ТБМ. “Я зразумеў, што за беларускую мову трэба змагацца”

Да 30-годдзя ТБМ. “Я зразумеў, што за беларускую мову трэба змагацца”

25 чэрвеня 2019, 19:28 ТБМ 25
Да 30-годдзя ТБМ. “Я зразумеў, што за беларускую мову трэба змагацца”

Да 30-годдзя Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны мы звярнуліся з кароткім апытаннем да ганаровых сяброў ТБМ з просьбай узгадаць гады дзейнасці ў Таварыстве. Першы рэдактар газеты “Наша слова”, публіцыст, пісьменнік і драматург Эрнест Ялугін на пытанне, што значыць для яго сяброўства ў ТБМ, адказаў:

– Пераход цалкам на беларускую мову. Да гэтага ў мяне пераважала тэндэнцыя пісаць па-руску. У 1991 годзе Алег Трусаў прапанаваў мне стаць галоўным рэдактарам газеты “Наша слова”. Да мяне гэта быў бюлетэнь, была вялікая адказнасць,каб стварыць сапраўдную газету, але я пагадзіўся і падабраў штат актыўных журналістаў. Я ўвайшоў у склад Сакратарыята ТБМ, давялося ве-льмі многа папрацаваць. У той час я пачаў знаёміцца з гісторыяй дзеячаў БНР і зразумеў, што за беларускую мову трэба змагацца.

Пасля вайны я вучыўся ў школе ў вёсцы Бель. Пасля пераезду з бацькамі ў Крычаў перайшоў у школу імя К. Маркса, якая была рускамоўнай, а беларуская мова выкладалася толькі два разы на тыдзень. Але настаўніца была вельмі разумнай, прыгожай і аўтарытэтнай, таму было імкненне вывучаць сваю мову. Я браў у бібліятэцы часопісы і кнігі на беларускай мове, першыя вершы напісаў па-беларуску, рэдагаваў насценную газету. Пасля 10-га класа я ўдзельчаў у рэдакцыі раённага радыёвяшчання і чытаў у эфір літаратурныя творы. Па-беларуску давялося пісаць, працуючы адказным сакратаром Крычаўскай раённай газеты. У “Знамя юности” я рыхтаваў матэрыялы па-руску. Таму сяброўства ў ТБМ і праца на пасадзе рэдактара газеты “Наша слова” дапамаглі мне глыбей асэнсаваць ролю беларускай мовы ў жыцці народа і ў літаратурным працэсе.

Гутарыла Э. Дзвінская,

фота аўтара.

На здымку: Эрнест Ялугін.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Светлай памяці  Яўгена Анішчанкі
Грамадства

Светлай памяці Яўгена Анішчанкі

1 чэрвеня 2021, 23:5345
"Вёска мілая мая"
Культура

"Вёска мілая мая"

26 чэрвеня 2024, 09:0945
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3445
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

26 сакавіка 2024, 18:3645
Далучайцеся да нас