Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Ужо восенню перапіс насельніцтва: запоўніць анкеты можна будзе і анлайн

Ужо восенню перапіс насельніцтва: запоўніць анкеты можна будзе і анлайн

21 чэрвеня 2019, 08:53 Грамадства, Навіны 10
Ужо восенню перапіс насельніцтва: запоўніць анкеты можна будзе і анлайн

Ужо ў кастрычніку ў Беларусі пройдзе перапіс насельніцтва. У гэтым годзе беларусаў чакае новаўвядзенне: запоўніць апытальныя лісты можна будзе трыма спосабамі. Пра гэта паведамілі ў Белстаце, піша tut.by.

Перапіс насельніцтва пройдзе з 4 да 30 кастрычніка. Беларусы змогуць самастойна запоўніць апытальныя лісты за сябе і сваіх сваякоў праз інтэрнэт, паведаміць дадзеныя пра сябе ў стацыянарным участку ў сваім горадзе ці дома дачакацца перапісчыка.

Ахвотныя запоўніць апытальны ліст у інтэрнэце змогуць зрабіць гэта да 18 кастрычніка. Паведаміць дадзеныя пра сябе ў стацыянарным участку можна будзе аж да 30 кастрычніка. Перапісчыкі далучацца да працэсу з 21 кастрычніка. Тыя, хто да 18 кастрычніка запоўніць анкету ў інтэрнэце ці да 20 кастрычніка паведаміць свае дадзеныя ў стацыянарным участку, будуць выдалены са спісаў, каб іх не наведвалі перапісчыкі.

Адрас сайта, дзе можна будзе самастойна запоўніць апытальны ліст, спецыялісты назавуць пазней, як і спіс адрасоў стацыянарных участкаў. Інфармацыя з’явіцца на сайце Белстата і будзе апублікаваная ў СМІ. Пакуль вядома, што стацыянарныя ўчасткі, магчыма, будуць размешчаны ў ЖЭСах, паліклініках, універсітэтах і школах. У Мінску, напрыклад, арганізоўваюць 105 такіх участкаў.

Будзе працаваць таксама кол-цэнтр, дзе адкажуць на ўсе пытанні аб перапісу насельніцтва, там таксама можна будзе ўдакладніць, калі паўсталі сумневы, дадзеныя перапісчыка, каб не ўпусціць у хату махляра.

больш тут

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3445
"Вёска мілая мая"
Культура

"Вёска мілая мая"

26 чэрвеня 2024, 09:0945
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

26 сакавіка 2024, 18:3645
Светлай памяці  Яўгена Анішчанкі
Грамадства

Светлай памяці Яўгена Анішчанкі

1 чэрвеня 2021, 23:5345
Далучайцеся да нас