Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Лідскіх актывістаў пакаралі за плакат аб забруджанай Дзітве. У дачыненні да ЖКГ таксама пачаўся працэс

Лідскіх актывістаў пакаралі за плакат аб забруджанай Дзітве. У дачыненні да ЖКГ таксама пачаўся працэс

21 чэрвеня 2019, 08:51 Грамадства, Навіны 39
Лідскіх актывістаў пакаралі за плакат аб забруджанай Дзітве. У дачыненні да ЖКГ таксама пачаўся працэс
Лідскі суд 20 чэрвеня аштрафаваў сябраў руху «За Свабоду» Вітольда Ашурка і Сяргея Пантуса на 255 рублёў кожнага. Яны выйшлі да райвыканкама з плакатам «Мёртвая Дзітва», каб прыцягнуць увагу да праблемы забруджвання ракі. Супраць Лідскай ЖКГ таксама распачалі адміністрацыйны працэс.

Экалагічную катастрофу на рацэ Ашурак і Пантус заўважылі 12 чэрвеня. Мясцовыя ўлады заявілі, што праблемы ў рацэ Дзітва, якая ўпадае ў Нёман, звязаныя з гарачынёй. Сябры Руху «За Свабоду» знайшлі трубу, адкуль у ваду зліваюцца адходы.

17 чэрвеня актывісты выйшлі да будынку райвыканаму з расцяжкай «Мёртвая Дзітва», 19 чэрвеня абодва атрымалі позвы да ўчастковага інспектара Паўла Кашко, піша novychas.by. Там правялі праверку матэрыялаў справы, склалі пратакол і адразу адвезлі актывістаў у суд.

Па словах Сяргея Пантуса, сведкаў у судзе не было, іх апазналі па выніках вывучэння запісаў камераў відэаназірання на будынку райвыканкаму. Суд доўжыўся блізу паўгадзіны. Па выніках разгляду суддзя вырашыў аштрафаваць актывістаў на 10 базавых велічыняў кожнага (па 255 рублёў) за парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства (ч.1 арт. 23.34 КаАП).

больш тут

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2615
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Далучайцеся да нас