Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Навукоўцы Беларусі і Германіі падрыхтавалі план працы ў рамках гістарычнай камісіі

Навіны Германіі. Навукоўцы Беларусі і Германіі падрыхтавалі план працы ў рамках гістарычнай камісіі

17 чэрвеня 2019, 21:55 У свеце 25
Навіны Германіі. Навукоўцы Беларусі і Германіі падрыхтавалі план працы ў рамках гістарычнай камісіі

Навукоўцы з Германіі і Беларусі падрыхтавалі план працы ў рамках двухбаковай гістарычнай камісіі, паведаміў амбасадар ФРГ Петэр Дэтмар 15 траўня на сустрэчы са старшынём Палаты прадстаўнікоў Беларусі Уладзімірам Андрэйчанкам з нагоды завяршэння сваёй дыпмісіі.

Дэтмар нагадаў, што стварэнне падобнай камісіі абмяркоўвалася ў чэрвені мінулага года падчас візіту ў Менск федэральнага прэзідэнта Германіі Франка-Вальтара Штайнмайера. Экс-кіраўнік германскай дыпламатыі тады прыняў удзел у адкрыцці другой чаргі мемарыяла на месцы канцлагера ў Трасцянцы.

– Я асабліва рады таму, што вынікам рашэння прэзідэнтаў стала супрацоўніцтва паміж гісторыкамі нашых краін. Яны сустракаліся ўжо два разы. Распрацаваны вельмі станоўчы і перспектыўны працоўны план, які адносіцца да сумеснай перапрацоўкі нашага мінулага з навуковага пункта гледжання, – сказаў дыпламат.

Пры гэтым ён нагадаў словы Штайнмайера пра тое, што Беларусь трэба ўспрымаць як “самастойную незалежную дзяржаву”.

Пра тое, што Германія і Беларусь маюць намер стварыць агульную гістарычную камісію, Штайнмайер паведаміў на міжнароднай канферэнцыі “Памятаць дзеля агульнай еўрапейскай будучыні” 29 чэрвеня 2018 года ў Менску. Па яго словах, гэта пытанне абмяркоўвалася на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнка.

– Спадар Лукашэнка гатовы падумаць пра тое, як выкарыстоўваць сённяшнюю падзею, якая з’яўляецца гістарычнай, – каб у нас была яшчэ не еўрапейская, але ўжо агульная культура памяці, – заявіў прэзідэнт ФРГ. –  Стварэнне агульнай камісіі гісторыкаў два-тры гады назад менавіта з Беларуссю мы не маглі сабе ўявіць.

Naviny.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4616
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4714
Далучайцеся да нас