Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Флэшмоб будучых фармацэўтаў: “Няхай будзе мова, няхай будзем мы!”

Флэшмоб будучых фармацэўтаў: “Няхай будзе мова, няхай будзем мы!”

17 чэрвеня 2019, 21:18 Мова 12
Флэшмоб будучых фармацэўтаў: “Няхай будзе мова, няхай будзем мы!”

Проста на ганках Віцебскага медычнага ўніверсітэта прайшоў флэшмоб, удзельнікамі якога былі студэнты фармацэўтычнага факультэта разам з выкладчыцай Марынай Каліноўскай. Яны выйшлі з раздрукаванымі выслоўямі, прысвечанымі роднай мове, і сфатаграфаваліся на памяць.

Цэлы год першакурснікі – будучыя фармацэўты вывучалі беларускую мову, прычым, не толькі адмысловую тэрміналогію, але і размоўную лексіку, кажа выкладчыца:

– Спачатку ў нас была прафесійная лексіка і фармацэўтычная тэрміналогія, а потым мы ішлі да паўсядзённай лексікі. І яны паглядзелі, што можна і жартаваць на беларускай мове, а для іх гэта ўвогуле ў навінку было, што можна нешта смешнае сказаць па-беларуску. Асабліва іх уразіла, што ёсць і моладзевы слэнг. Нават як павітацца, акрамя “добры дзень”, яны не ведалі. А потым яны ўжо прыходзілі, казалі “прывіты”, “вітанкі”, як свае!

Паводле Марыны Каліноўскай, заняткі беларускай мовай заўжды праходзілі пад дэвізам: “Няхай будзе мова, няхай будзем мы”. Гэтая фраза стала і дэвізам флэшмобу, яе раздрукавалі разам з выслоўямі: “Родная мова не павінна быць замежнай”, “Размаўляй са мной па-беларуску!”, “Мова ў маім сэрцы” ды іншымі. Іншыя студэнты ды выкладчыкі дзівіліся: такога ў медычным універсітэце раней ніколі не было.

Ганна Ліпка,

Беларускае Радыё Рацыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка
Навука

Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка

1 снежня 2020, 20:0018
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Далучайцеся да нас